Свет22

Падзеі на Тыморы

Сытуацыя ў адной з самых маладых дзяржаве ў сьвеце — Усходнім Тыморы — аказалася ў цэнтры ўвагі не каго‑небудзь, а Рады Бясьпекі ААН. Што ж там адбылося? І што гэта ўвогуле за краіна? Піша Вацлаў Шаблінскі

Сытуацыя ў адной з самых маладых дзяржаве ў сьвеце — Усходнім Тыморы — аказалася ў цэнтры ўвагі не каго‑небудзь, а Рады Бясьпекі ААН. Што ж там адбылося? І што гэта ўвогуле за краіна?

Выспа Тымор уваходзіць у Малы Зондзкі архіпэляг і знаходзіцца непадалёку ад Аўстраліі. Насельніцтва — роднаснае абарыгенам Аўстраліі, папуасам, малайцам. Супольная саманазва — маўбэрэ.

У ХVІ стагодзьдзі тут зьявіліся партугальцы. Вялікі партугальскі паэт Люіш дэ Камоэнс казаў, што Тымор «здаўна вядомы духмянай прыгажосьцю сандалу». Пах тыморскага сандалу прывабліваў ня толькі партугальцаў. У 1859 годзе яны вымушаныя былі саступіць заходнюю частку вострава галяндцам. Так узьнікла найменьне «Ўсходні Тымор». Па‑партугальску — «Тымор Лешці».

Партугальцы прынесьлі з сабою каталіцкае веравызнаньне і сваю мову. На яе падставе выпрацавалася супольная для тубыльцаў гаворка — цетум. Аднак Партугалія, зьяўляючыся адсталай краінай, не магла шмат зрабіць для разьвіцьця сваіх калёній, а Тымор быў яшчэ і самай далёкай зь іх. На адукацыю ішло 9% мізэрнага мясцовага бюджэту, на сацыяльныя патрэбы — усяго чатыры. Ня дзіва, што больш за 90% насельніцтва былі непісьменнымі, а палі аралі, як у каменным веку, палкай‑капалкай.

У 1960 годзе ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікала Партугалію ўлічваць «палітычныя імкненьні» насельнікаў Усходняга Тымору і залічыла яго да каляніяльных тэрыторыяў, што маюць права на незалежнасьць. Партугальскі дыктатар Салязар адхіліў гэтыя рэкамэндацыі, абвясьціўшы, што ўладаньні Лісабону зьяўляюцца не калёніямі, а правінцыямі, а іх жыхары складаюць адну нацыю з насельніцтвам мэтраполіі. Прыхільнікам незалежнасьці заставаўся толькі шлях узброенага змаганьня.

У 1971 г. быў утвораны ФРЭТЫЛІН (Рэвалюцыйны фронт за незалежнасьць Усходняга Тымору). Яго заснавальнікам стаў малады пісьменьнік Жозэ Рамуш Орта, сын партугальца і мясцовай жанчыны. Як і ангольскі МПЛА, мазамбікскі ФРЭЛІМО, ФРЭТЫЛІН лічыўся марксісцкім рухам.

У афрыканскіх калёніях Партугаліі левым удалося прыйсьці да ўлады і абвясьціць «сацыялістычную арыентацыю». На Тыморы падзеі разьвіваліся інакш.

Калі партугальцы пакінулі калёнію ў 1975 годзе, улады суседняй Інданэзіі ўвялі туды войскі, «каб не дапусьціць Кубы ля сваіх берагоў». Новыя ўлады забаранілі партугальскую мову, пачалі засяленьне навастворанай правінцыі яванцамі. Вялікую ролю адыгрываў і рэлігійны фактар.

Інданэзія — самая вялікая мусульманская дзяржава сьвету. Усходні Тымор жа — каталіцкі.

Зноў пачалася партызанская вайна пад кіраўніцтвам ФРЭТЫЛІНу, ААН прыняла рэзалюцыю аб незаконнасьці інданэзійскай акупацыі. Пра гэтыя падзеі пісала «Наша Ніва» ў 1990‑я. У абмеркаваньні Тыморскага пытаньня бралі ўдзел прадстаўнікі Беларусі.

Важнай маральнай перамогай усходнетыморскіх незалежнікаў стала атрыманьне ў 1996 годзе Рамушам Ортам і біскупам найбольшага гораду Дылі Карлушам Белу Нобэлеўскай прэміі міру.

Нарэшце, 20 траўня 2002 году шматпакутная краіна стала Дэмакратычнай Рэспублікай Усходні Тымор. Аднак здабыцьцё незалежнасьці стала для краіны пачаткам ня менш складанага пэрыяду.

На пятую гадавіну самастойнасьці беспрацоўнымі на Ўсходнім Тыморы ўсё яшчэ былі 50 адсоткаў жыхароў. 20 адсоткаў па‑ранейшаму знаходзіліся ў лягерах для перамешчаных асобаў і мелі патрэбу ў харчовай дапамозе. Узмацніліся і палітычныя супярэчнасьці.

Каб адмежавацца ад камуністычнага мінулага, першы прэзыдэнт краіны Шанану Гужмаў і ягоны наступнік Рамуш Орта выйшлі з ФРЭТЫЛІНу і заснавалі Нацыянальны канвэнт за адраджэньне Ўсходняга Тымору. Фронт, аднак, ня страціў уплыву і атрымаў значную колькасьць месцаў у тыморскім парлямэнце. Праціўнікі называюць фрэтылінаўцаў «далакопамі ўсходнетыморскай дэмакртыі».

Праведзеныя фрэтылінаўскім урадам скарачэньні ў войску сталі прычынай новай грамадзянскай вайны ў краіне. Перадача прэзыдэнтам Ортам улады антыфрэтылінаўскай кааліцыі не задаволіла бунтоўных вэтэранаў, якіх узначальваў былы маёр Альфрэда Рэйнада. Менавіта ягоныя людзі і зьдзяйсьнялі замах на прэзыдэнта і прэм’ера краіны.

Першай адрэагавала Аўстралія, якая адразу павялічыла свой кантынгент на высьпе. Орту скіравалі ў аўстралійскі шпіталь гораду Дарвін. На самім Тыморы абвешчанае надзвычайнае становішча. Рэйнада, паводле апошніх зьвестак, арыштаваны.

Ці прынясе гэта доўгачаканы мір? І ці стане Тымор нарэшце сапраўды незалежнай краінай, а не «дзіцём ААН», як яго цяпер называюць? Гэта здарыцца,калі сувэрэнітэт удасца падмацаваць эканамічнай базай.

Вацлаў Шаблінскі

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара3

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства4

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць