Грамадства

Сваякі рэпрэсаваных напісалі Нацыянальную дыктоўку

Сваякі рэпрэсаваных актывістаў апазіцыі ўзялі ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове, якая прайшла 29 сакавіка ў Чырвоным касцёле Мінска.

Дыктоўку пісалі 11 чалавек, у тым ліку маці зняволеных экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма (ён абвінавачваецца ў супраціўленні супрацоўнікам міліцыі), актывіста апазіцыі Дзмітрыя Каспяровіча, а таксама маці і сын палітыка Вячаслава Сіўчыка, бацька праваабаронцы Цімафея Дранчука.

Тэкст дыктоўкі — "Прадмова" да зборніка Францішка Багушэвіча "Дудка беларуская" — зачытаў літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў.

Ініцыятар акцыі кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Падгол перад пачаткам мерапрыемства зазначыў, што дыктоўку актыўна пісалі не толькі ў Беларусі, але і ў многіх гарадах свету — Вільнюсе, Нью-Йорку, Таліне, Празе. Напрыклад, у Празе 22 сакавіка ў напісанні дыктоўкі ўдзельнічала 60 чалавек, якія сабраліся на міжнародную канферэнцыю, дзе абмяркоўваліся дэмакратычныя перспектывы Беларусі. Сярод удзельнікаў былі вядомыя прадстаўнікі беларускай дыяспары — старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк, а таксама палітык Павел Севярынец. Многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, паводле слоў У. Падгола, пісалі дыктоўку сем'ямі. У іх ліку былі сем'і Бураўкіных, Законнікавых, Баршчэўскіх, Івашкевічаў, Мілінкевічаў, Антончыкаў і Хадыкаў.

Пасля дыктоўкі Ян Вітаўт Сіўчык расказаў карэспандэнту БелаПАН, што свае першыя словы ў жыцці ён сказаў на беларускай мове. "Яна заўсёды падтрымлівала мяне і дапамагала нам заставацца народам. Цяпер беларусы павінны падтрымаць сваю родную мову, быць ёй апекай і апорай", — лічыць 12-гадовы Ян Вітаўт.

Валерый Дранчук прызнаўся, што "пад магічным уздзеяннем пранікнёных і геніяльных слоў Багушэвіча зноў адчуў сябе вучнем". А Таццяна Кім, якая пісала па-беларуску ўпершыню (яна родам з Узбекістана), зазначыла, што "перажыла дзіўнае адчуванне свята і нечаканага шчасця".

Як паведаміў У. Падгол, у якасці прызоў удзельнікам першай агульнанацыянальнай дыктоўкі будуць уручацца маленькія копіі бронзавага Звона Свабоды.

Гэты сімвал дэмакратычнага руху Беларусі быў створаны ў 2005 годзе па ініцыятыве мастака Аляксея Марачкіна і скульптара Алеся Шатэрніка на добраахвотныя ахвяраванні грамадзян. Вышыня звона — 65 см, вага — 115 кг. На звоне выяўлены старадаўні герб "Пагоня" з шасціканечным крыжом нябеснай заступніцы Беларусі Ефрасінні Полацкай, а таксама выказваннямі аб свабодзе вялікіх беларусаў — Францыска Скарыны, Льва Сапегі, Кастуся Каліноўскага і Васіля Быкава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць