Свет77

Парашэнка выступіў за адстаўку Яцанюка і генпракурора

rada.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў прэм'ер-міністра Арсеня Яцанюка і генпракурора Віктара Шокіна сысці ў адстаўку. Адпаведны зварот ужо з'явіўся на сайце Парашэнкі.

«Сёння раніцай я сустракаўся і грунтоўна паразмаўляў з Генеральным пракурорам. Я звярнуўся да Віктара Мікалаевіча з прапановай, каб ён напісаў заяву аб адстаўцы», — паведаміў ён.

Парашэнка адзначыў дасягненні Шокіна ва ўкараненні важных рэформаў, аднак канстатаваў, што генпракуратура «не змагла заручыцца даверам грамадства».

«І менавіта таму на парадку дня стаіць пытанне аб адстаўцы генпракурора», — растлумачыў ён.

Таксама ён лічыць, што «з такімі ж меркамі варта падыходзіць і да ўрада».

«Кабінет міністраў зрабіў нямала для выратавання краіны, стабілізацыі эканамічнай сітуацыі і старту рэформаў. Але грамадства відавочна вырашыла, што памылак больш, чым дасягненняў, і адмовіла міністрам у даверы», — заявіў Парашэнка.

«Пакуль што ў прэм'ер-міністра захоўваецца магчымасць выбраць, якім чынам лепш даць прастору для рэалізацыі гэтага запыту. Татальнае перафарматаванне Кабінета Міністраў павінна адбывацца на аснове дзеючай кааліцыі ў складзе «Салідарнасці», «Народнага фронту», «Самапомачы» і «Бацькаўшчыны», — лічыць Парашэнка.

«Асабліва апелюю да «Народнага фронту» і яго лідараў, з якімі поплеч пройдзены цяжкі шлях; якіх лічыў, лічу і далей лічыць сваімі аднадумцамі і палітычнымі партнёрамі», — дадаў Парашэнка.

Парашэнка выказаўся супраць правядзення датэрміновых выбараў Рады і запэўніў, што скарыстаецца сваім правам распусціць парламент «толькі ў крайнім выпадку, якога мы проста не маем права дапусціць».

Лідар «Народнага фронту» Яцанюк трапіў пад крытыку рэфарматарскіх сілаў ва Украіне, калі паспрабаваў захаваць пад кантролем бізнэс-груповак асобныя прыбытковыя дзяржаўныя прадпрыемствы. У сваю чаргу, сярод насельніцтва Яцанюк непапулярны ў сувязі з ростам тарыфаў ЖКГ і падзеннем пенсій.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць