Здарэнні33

Жыхар Лепеля спрабаваў прадаць праз інтэрнэт кулямёт

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуе крымінальную справу, распачатую па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС у дачыненні да 25-гадовага жыхара Лепеля. Ён захоўваў кулямёт Дзегцярова і часткі агнястрэльнай зброі.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Іна Гарбачова, у час правядзення следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў устаноўлена, што мужчына незаконна набыў агнястрэльную зброю, пасля чаго на адной з беларускіх анлайн-пляцовак для куплі тавараў размясціў аб'яву аб продажы кулямёта за 9 млн рублёў.

Па гэтым факце праводзілася праверка. Прадаўца затрымалі ў Лепелі. Падчас вобшуку ў яго знайшлі не толькі выстаўлены на продаж кулямёт, але і металашукальнік, часткі агнястрэльнай і халоднай зброі.

Затрыманаму выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі). Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Следства разглядае пытанне аб унясенні прадстаўлення ў адрас анлайн-пляцоўкі для куплі тавараў, якая дазволіла размяшчаць аб'явы аб продажы тавараў, абарот якіх забаронены.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў11

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня4

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў11

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць