Грамадства55

У Кобрынскім раёне асвяцілі новую царкву

Новая праваслаўная царква была асвечаная 25 лютага ў аграгарадку Хідры ў Кобрынскім раёне.

Чын асвячэння храма святога Іаана Прадвесніка здзейсніў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, які пасля ўзначаліў Боскую літургію ў саслужэнні благачыннага цэркваў Брэсцкай акругі протаіерэя Уладзіміра Карнелюка, благачыннага Кобрынскай акругі протаіерэя Багдана Хомы, настаяцеля храма іерэя Андрэя Баніфацьева, паведамляе ekklisia.by.

Па заканчэнні богаслужбы адбыўся хросны ход вакол храма. За працы на будаўніцтве храма епіскап Іаан узнагародзіў настаяцеля правам нашэння нагруднага крыжа.

Пра жаданне мець у аграгарадку храм жыхары Хідраў заявілі ў 2007 годзе, утварыўшы праваслаўную супольнасць. У тым жа годзе на пасаду настаяцеля быў прызначаны а. Андрэй Баніфацьеў з даручэннем будаўніцтва храма.

Прастольнае свята ў новым храме будзе адзначацца 20 студзеня, на наступны дзень пасля свята Вадохрышча, калі Праваслаўная Царква шануе Іаана Хрысціцеля.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Усе навіны →
Усе навіны

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць