Меркаванні88

«Міфалогія беларусаў», якая засталася незаўважанай

У канцы 2013 года пры падтрымцы Міністэрства культуры выйшла кніга, якая, на жаль, засталася незаўважнай — «Міфалогія беларусаў», аўтар Алесь Шамак. Прычына адна — наклад невялікі і ўвесь быў размеркаваны па дзяржаўных бібліятэках. Ці будзе паўторнае выданне большым тыражом — пытанне застаецца адкрытым. Але беларусам трэба пачытаць гэтую кнігу, каб ведаць той пласт, які ляжыць у падмурку культуры нашага народа.

Першая частка кнігі — тэарэтычная. У ёй коратка пералічаны асноўныя элементы міфалогіі беларусаў як цэласнай сістэмы, з азначэннем яе спецыфічных рыс. Найбольш адметнае ў кнізе — гэта наяўнасць такіх элементаў міфалогіі як міфічныя героі; дзяленне сусвету на пэўныя часткі з іх беларускімі найменнямі; вызначэнне пантэону багоў і духаў з лакалізацыяй іх адпаведна з прасторавай структурай; пачатак сусвету ад Белага і Чорнага багоў. Аўтар дае лагічнае абгрунтаванне гэтым элементам.

Другая, значна большая, частка кнігі — гэта тэксты міфаў. І тут таксама шмат новага.

Па-першае, увесь корпус тэкстаў раскладзены з улікам структуры нашай міфалогіі. Дзякуючы гэтаму фарміруецца адчуванне яе цэласнасці. Нават тыя тэксты, якія выкарыстоўваліся ў выданнях іншых аўтараў і сталі хрэстаматыйнымі, у кантэксце гэтай кнігі набываюць дадатковае гучанне і асэнсаванне.

Па-другое, аўтар уводзіць у абарачэнне значную колькасць тэкстаў, якія да гэтага часу абыходзілі іншыя даследчыкі. Усе тэксты пазычаныя ў іншых даследчыкаў маюць спасылкі адкуль яны ўзяты.

Па-трэцяе, вяліку частку аб’ёму раздзела «Тэксты» складаюць міфы, запісаныя ў час фальклорных практык студэнтаў-філолагаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Максіма Танка ў перыяд 90-х гадоў ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў. Гэтыя тэксты, якія аўтар захаваў у сваім прыватным архіве, наогул друкуюцца ўпершыню.

Кнігу А. Шамака «Міфалогія беларусаў» можна спампаваць бясплатна ў PDF фармаце.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць