Грамадства1313

Генпракурор папярэдзіў студэнтаў і іх бацькоў пра магчымыя правакацыі

Генпракурор Беларусі на тэлеканале «Беларусь 1» папярэдзіў студэнтаў і іх бацькоў пра магчымыя правакацыі. Аляксандр Канюк лічыць, што іх могуць учыніць наркагандляры.

Ён прывёў прыклад, як пасля лекцыі ва ўніверсітэце да яго падышоў студэнт і паказаў атрыманы СМС з прапановай добра аплочваемай працы — за распаўсюд наркотыкаў. «Трэба разумець, як складана знайсці і вылічыць наркараспаўсюднікаў. Яны шыфруюцца вельмі сур'ёзна», — сказаў генпракурор.

Канюк дадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму пакаранне за распаўсюд наркотыкаў будзе жорсткім, у тым ліку і для падлеткаў, якіх могуць прыцягваць да адказнасці з 14 гадоў. «У той жа час разумеем, што ў 14-15 гадоў да канца ўсвядоміць, што ты зрабіў, можа быць, яшчэ і немагчыма. Жорсткае пакаранне застанецца і яго змяняць у бліжэйшы час, я думаю, не будзем», — цытуе словы Аляксандра Канюка БЕЛТА.

Генпракурор нагадаў, што МУС прапануе асуджаных непаўналетніх раней выпускаць на волю пры наяўнасці важкіх прычын.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго45

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць