Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў пра «надзвычайную небяспеку» ўдзелу замежных фондаў у адукацыйных праектах у Расіі. На думку Пуціна, іх дзейнасць «не адпавядае расійскім традыцыям».
«У нас жа выхаваннем не толькі дашкольным, але і школьным займаюцца ўсе, хто заўгодна — фонды нейкія замежныя лезуць, кагосьці фінансуюць. […] Гэта надзвычай небяспечная рэч», — сказаў Пуцін на пасяджэнні Агульнарасейскага народнага фронту ў Йашкар-Але.
«Мы, безумоўна, павінны быць адкрыты і свету, і ўсяму новаму, каб рухацца наперад, але мы ні ў якім разе не павінны забываць пра нашы культурныя карані, пра нашы традыцыі», — дадаў прэзідэнт.
У маі мінулага года Пуцін падпісаў закон, які дазваляе расейскай пракуратуры і МЗС забараняць працу любых недзяржаўных замежных арганізацый і фірмаў, калі іх дзейнасць будзе прызнана непажаданай.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары