Здароўе1313

Папуляцыя кляшчоў у Беларусі за год павялічыліся ўдвая

Папуляцыя кляшчоў у Беларусі за першыя месяцы 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася ў два разы, паведаміў загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч 18 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Росту папуляцыі, на яго думку, спрыяе глабальнае пацяпленне. «У Беларусі ўсталяваліся мяккая зіма і ранняя вясна, сярэдняя тэмпература летась перавышала норму на 2,7 градуса, таму кляшчы добра захоўваюцца падчас зімовай спячкі, менш гінуць, а надвор'е спрыяе іх развіццю і размнажэнню», — сказаў Пашковіч.

Паводле слоў спецыяліста, за два месяцы гэтага года з прычыны ўкусаў кляшчоў да медыкаў звярнуліся прыблізна 2,3 тыс. чалавек, прыкладна 700 з іх — дзеці. Найбольшая колькасць зваротаў зафіксаваныя ў Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску.

Летась, як паказалі энтамалагічныя даследаванні, колькасць кляшчоў у беларускай прыродзе вырасла на 28%. Нягледзячы на гэта, лік зваротаў у сувязі з укусамі быў на 15% меншым, чым у 2014 годзе. На думку гігіеніста, гэтаму спрыяюць меры прафілактыкі па барацьбе з кляшчамі.

Пашковіч паведаміў, што клешч жыве ў траве і пад лісцем, пры гэтым вышэй за метр па раслінах не падымаецца. Пік актыўнасці кляшчоў — вясна, калі тэмпература павышаецца да плюс 5°С, і восень.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Пашковіч выказаў сумнеў у эфектыўнасці здачы на аналіз знятага з цела кляшча. «Здаваць кляшча на аналіз і чакаць выніку — гэта страта часу, — лічыць ён. — Больш плённа адразу пасля ўкусу аднакратна прыняць дзве капсулы антыбіётыка, напрыклад даксіцыкліну, што забяспечвае поўную прафілактыку захворвання на Лайм-барэліёз».

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі пра дарослых, дзяцей да доктара трэба весці ў любым выпадку.

Што да энцэфаліту, то неабходна на працягу месяца пасля ўкусу назіраць за станам здароўя. «Калі ў вас павысілася тэмпература, вас пачало трэсці, адразу ідзіце да доктара і кажыце, што вас пакусаў клешч», — рэкамендуе Пашковіч.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры10

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю17

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі7

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры10

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць