Грамадства1616

Суд не прыслухаўся да Паўла Вінаградава

7 чэрвеня Максім Сушко, суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска, вырашыў, што за «схільным да правапарушэнняў» Паўлам Вінаградавым трэба ўвесці прэвентыўны нагляд.

Патрабаванне аб прэвентыўным наглядзе ў суд падалі нібыта таму, што Вінаградаў так і не стаў на шлях выпраўлення. Паведамлялася, што ён падтрымлівае адносіны з раней асуджанымі, не рэагуе на прафілактычную работу і працягвае парушаць заканадаўства — маюцца на ўвазе адміністратыўныя справы за ўдзел у сходах і мітынгах.

Сам Павел перадаў суду хадайніцтва, у якім указаў, што патрабаванні аб наглядзе пярэчаць патрабаванням беларускага заканадаўства. Ён патлумачыў гэта тым, што нагляд можа быць уведзены на тэрмін не меншы за 6 месяцаў. Калі з яго здымуць судзімасць — а гэта адбудзецца праз тры месяцы, — нагляд не можа працягвацца. Аднак нагляд на тры месяцы заканадаўствам не прадугледжаны — можна толькі ад шасці.

Праўда, прадстаўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі распавёў, што, па яго планах, нагляд скончыцца, акурат калі здымуць судзімасць. Вінаградаў працягваў настойваць, што такое «вольнае ўжыванне» нагляду усё роўна парушае заканадаўства.

Суддзя некалькі разоў пацікавіўся: «Дык што вы лічыце, што калі да зняцця судзімасці засталося менш за 6 месяцаў, то прэвентыўны нагляд увогуле нельга уводзіць?» Вінаградаў пацвердзіў, што менавіта так ён і лічыць.

«Ну, калі нагляд установяць, то, можа, буду выконваць патрабаванні, а можа, і не, — пасміхаючыся паведаміў «Нашай Ніве» Павел, пакуль суд вырашаў яго лёс. — Да зняцця судзімасці засталося толькі тры месяцы, гэта не так шмат. Да гэтага ж было 3,5 года нагляду. Дый там дапускаюцца тры парушэнні — ну, можа, два я сабе і дазволю».

Вадзім Мушынскі, адвакат, прадстаўнік Вінаградава, паведаміў, што падставай для спынення нагляду можа быць зняцце судзімасці. 

«Але калі выносяць рашэнне аб 6-месячным наглядзе ў той час, калі ў чалавека 3 месяцы да зняцця судзімасці, я лічу, гэта няправільна», — сказаў ён.

Праўда, суддзя Максім Сушко палічыў, што ўсё нармальна. Нагляд устанавілі. Скончыцца ён у верасні, калі з Паўла здымуць судзімасць.

Паколькі нагляд — гэта прафілактычная мера, то 10-ці дзён на абскарджванне ў Вінаградава няма. Адразу ў судзе яму прапанавалі падпісаць копію пастановы суда пра тое, што прэвентыўны нагляд уступае ў сілу.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў14

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць