Эканоміка55

У Крамлі пракаментавалі словы Лукашэнкі пра імпарт беларускіх бананаў

Пуцін не ўхваляў ідэю Лукашэнкі падтрымліваць беларускіх аграрыяў з тым, каб яны экспартавалі ў Расію бананы. Дзмітрый Пяскоў абверг рэзанансную заяву Лукашэнкі, назваўшы яе жартам.

tass.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў абверг інфармацыю пра тое, што Уладзімір Пуцін нібыта падтрымліваў ідэю Аляксандра Лукашэнкі фінансаваць беларускіх аграрыяў для вытворчасці бананаў з наступным экспартам у Расію.

«Гэта быў жарт на жарт», — сказаў Пяскоў РБК, не ўдаючыся ў далейшыя падрабязнасці.

Рэзанансную заяву беларускі прэзідэнт зрабіў у сераду ў Мінску на трэцім Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі, пасля перамоваў з расійскім лідарам.

«Раскрыю невялікі сакрэт. У закрытым пасяджэнні ён (Пуцін) сказаў: давайце мы прафінансуем сады ў Беларусі. Калі ёсць магчымасць, хай лепш вашыя аграрыі вырошчваюць яблыкі і іншае аж да бананаў і прадаюць у Расію. Я падтрымліваю гэтую пазіцыю», - пераказаў журналістам Лукашэнка заяву Пуціна.

Пуцін гэтыя словы не каментаваў. У сваім выступе ён адзначыў, што палова экспартнай прадукцыі Беларусі ідзе на расійскі рынак, «але можа быць, яшчэ больш». «Калі некаторыя распачаць крокі, беларускія калегі могуць яшчэ больш пастаўляць», — выказаў надзею кіраўнік Расіі.

«Мы хочам мець беларускую прадукцыю, а не тую, што транзітам праходзіць», — адзначыў прэзідэнт Расіі.

Па дадзеных статыстыкі Федэральнай мытнай службы Расіі, за першую палову 2015 года Беларусь нарасціла імпарт санкцыйнага харчавання. За пяць месяцаў 2015 года яна завезла ў Расію 916,4 тыс. т тавараў, увоз якіх абмежаваны з некаторых краін, супраць 568,3 тыс. т за той жа перыяд мінулага года, лічылі спецыялісты маскоўскага Цэнтра міжнароднага гандлю. У выніку доля гэтай краіны па пастаўках санкцыйных прадуктаў харчавання ў Расію вырасла з 13,5 да 21%.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць