Прадпрыемства пачне выпускаць ліфт, здольны рухацца з хуткасцю да чатырох метраў за секунду. Такая мадэль падыдзе для будынкаў вышынёй да 200 метраў. Пра новую распрацоўку расказаў генеральны дырэктар «Магілёўліфтмаша» Руслан Страхар на выставе «ІНАПРАМ. Беларусь».
«Домабудаванне ідзе ўверх, і мы ідзём следам за ім. Мы ўжо распрацавалі і прадаём ліфты з хуткасцю руху 2,5 метра за секунду. Сёлета выводзім на рынак новую мадэль з хуткасцю чатыры метры за секунду. Гэта дазволіць абсталёўваць ліфтамі дамы вышынёй да 200 метраў», — заявіў ён.
Чатыры метры за секунду — гэта 14,4 кіламетра за гадзіну. Цяпер самыя хуткія пасажырскія ліфты ў каталогу «Магілёўліфтмаша» развіваюць да 2,5 метра за секунду.
Каментары
а то по слухам в Бягомле заводику кранты (Ветразь подразделение для лифтов запчасти клепает...)