Грамадства77

Звольнены намеснік міністра ЖКГ Анатоль Шагун быў сакратаром управы БНФ, яго характарызуюць як вельмі сумленнага працаўніка

Учора стала вядома, што намесніка міністра ЖКГ Анатоля Шагуна знялі з пасады «ў сувязі з учыненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Цяпер высвятляюцца дастаткова цікавыя падрабязнасці біяграфіі спадара Шагуна. Аказваецца, што напрыканцы 1990-х ён нейкі час займаў пасаду сакратара ўправы БНФ.

«Гэта было дзесьці ў 1997—1999 гадах, увесь час быў у сядзібе на Варвашэні, — узгадвае фронтавец Аляксей Кавалец. – Калі адбыўся раскол у БНФ, то ён адышоў ад справаў. Шагун сімпатызаваў Пазняку і, магчыма, быў сябрам КХП-БНФ, але гэтага дакладна я сказаць не магу».

«Спакойны, нармальны хлопец. Калі езджу ў машыне, то слухаю радыё, дык неаднаразова чуў інтэрв’ю Анатоля Шагуна — даваў іх заўсёды на беларускай мове», — дзеліцца сваімі думкамі спадар Кавалец.

Памятае Шагуна па БНФ і перакладчык, педагог Лявон Баршчэўскі. «Гэта дысцыплінаваны і адказны чалавек — не дзіва, што ён выбіўся ў намеснікі міністра, бо надзвычай добры выканаўца. Ён стараўся не свяціцца, але размаўляў на мове, дапамагаў, чым мог», — кажа Баршчэўскі.

У «Моладзевай фракцыі БНФ» з Анатолем Шагуном перасякаўся і сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец. «Гэта надзвычай прафесійны чалавек, сціплы, беларускі. Інтарэсы дзяржавы ён ставіць вышэй за свае асабістыя інтарэсы», — лічыць Павел Севярынец.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць