абноўлена
У Гродне міліцэйская машына ўрэзалася… ў міліцэйскую машыну ФОТЫ
Жыхары Гродна сталі сведкамі незвычайнага ДТЗ. Cутыкнуліся… дзве міліцэйскія машыны. Аўтамабілі давялося забіраць на эвакуатары.
Як высветлілася, яны гналі з двух накірункаў серабрысты Mercedes. У выніку манеўраў службовыя аўтамабілі сутыкнуліся на скрыжаванні. А парушальнік уцёк на вялікай хуткасці.
ДАІ расшуквае седан Mercedes Е211 серабрыстага колеру 2002-2009 гг. выпуску. Рэгістрацыйныя знакі, папярэдне, ад іншага аўтамабіля — 7 рэгіён.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары