Кіно22

Беларускі «Хлапечнік у Вегасе»: у Мінску збіраюць грошы на моладзевую камедыю

Рэжысёр Андрэй Курэйчык і творчая каманда камедыі «ГараШ» прыступаюць да здымак новай моладзевай беларускай камедыі «Party-zan фільм», нацэленай на выхад у навагодні пракат, і запрашаюць саміх беларусаў далучыцца да стварэння нацыянальнага кіно, у якім будзе ўсё рэальна: людзі, танчыкі і бізнэс. Здымкі пройдуць у Брэсце і Мінску.

Па сюжэце двое маладых хлопцаў, няўдачлівы бізнэсмен і праграміст, застаўшыся без працы, выпадкова атрымліваюць шанец ажыццявіць сваю «беларускую мару» — адразу зарабіць вельмі шмат грошай. Назваўшыся беларускімі кінапрадзюсарамі, яны бяруцца зняць некалькі ваенных сцэн для маскоўскай кінагрупы. Але круты паварот лёсу — і ўсё раптам пайшло «не так». Модны маскоўскі рэжысёр і знакаміты аператар ужо прыехалі, кіназоркі ў дарозе… А новаспечаным прадзюсарам пагражае барацьба з бандытамі і турма за махлярства!

— Гэта будзе гэтакі «Хлапечнік ў Вегасе», толькі ў Брэсце, — дзеліцца супрадзюсар карціны Дзмітрый Фрыга. — Вясёлае беларускае кінахуліганства раскажа пра маладых авантурыстаў, якія хочуць хутка зарабіць шмат грошай у беларускім кіно.

Асноўны касцяк кінагрупы складаюць людзі, якія стваралі трагікамедыю «ГараШ» — першы беларускі фільм, які акупіў сябе ў айчынным пракаце. На «ГараШ» было набыта больш за 10 тысяч білетаў па ўсёй краіне, а інтэрнэт-прэм'еру паглядзела больш за 60 тысяч беларусаў.

— Мы вырашылі не спыняцца і зняць новае беларускае кіно, — паведаміў рэжысёр і сцэнарыст карціны Андрэй Курэйчык. — Захацелася задаць сабе новую планку і зняць камедыю, якая будзе абсалютна не падобная на «ГараШ», але пры гэтым застанецца яркім, актуальным, беларускім фільмам. Наша правіла простае: здымаем пра беларусаў і для беларусаў — пра тых людзей і праблемы, якія мы ўсе ведаем і разумеем. А гэтым разам здымаем і з актыўным удзелам беларусаў.

Па задумцы стваральнікаў, «Party-zan фільм» будзе нечаканай альтэрнатывай у зімовым пракаце на фоне глянцавых расійскіх фільмаў і амерыканскіх блокбастараў.

Зараз рэжысёрская група заканчвае адбор акцёраў на праект. Асноўныя здымкі плануюцца ў жніўні 2016 года, а сам фільм плануецца скончыць да снежня. Здымачны працэс фільма ажыццяўляецца без дзяржаўнага або прадзюсарскага фінансавання. Але!

Як стала вядома, фільм стане ўнікальным яшчэ і тым, што ў яго стварэнні возьмуць удзел каля 1000 беларусаў. Ужо цяпер кожны можа падтрымаць стварэнне фільма і стаць яго супрадзюсарам, купіўшы квіток на навагоднюю прэм'еру, атрымаўшы запрашэнне на перадпаказ і кінавечарынку, узяўшы ўдзел у здымках або атрымаўшы запрашэнне на здымачную пляцоўку. Запушчана кампанія на партале Ulej.by, якая дазволіць кожнаму беларусу далучыцца да стварэння беларускага кіно.

— Мы верым, што нам дапамогуць зрабіць беларускую альтэрнатыву ў кінапракаце. Што знойдуцца людзі, якія скажуць: мы хочам сваё кіно! — перакананы рэжысёр Андрэй Курэйчык.

Выхад у пракат плануецца ў снежні 2016 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні11

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць