Грамадства44

Намесьніку Мілінкевіча закідаюць злачынствы, здзейсьненыя... у 6 гадоў

Намесніка кіраўніка Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча падазраюць у злачынствах, здзейсненых, калі палітыку было 6 год.

У 2007 годзе ў сакавіку напярэдадні веснавых акцый пратэсту на хатні адрас Юрася Губарэвіча ў Белаазёрск завіталі супрацоўнікі міліцыі. Па словах маці палітыка, нечаканыя госці хацелі ўзяць тлумачэнні па справе серыйных згвалтаванняў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Роўна праз год дамоў да Юрася Губарэвіча прыйшоў участковы Белаазёрскага ГАУС М. Валошчык. Ён хацеў сустрэцца з Юрасём па той самай справе згвалтаванняў, але ўжо ў Драгічынскім, Бярозаўскім і Мінскім раёнах. Дакладна вядома, што цяжкія злачынствы ажыццяўляла адна асоба, генатып якой устаноўлены. Са слоў участковага, серыя згвалтаванняў доўжылася ад 1984 да 1994 года.

Юрась Губарэвіч накіраваў скаргу ў пракуратуру Бярозаўскага раёна на дзеянні міліцыянтаў. Спадар Губарэвіч паспрабаваў дазнацца, ці насамрэч існуе такая крымінальная справа, у якім статусе ён праходзіць па гэтай справе, наколькі законныя ў дачыненні да яго дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

У адказе з пракуратуры Бярозаўскага раёна паведамляецца, што парушэнняў заканадаўства з боку ўчастковага інспектара Валошчыка не выяўлена. Пракурор М. Курыловіч тлумачыць, што ў межах аператыўна‑пошукавых мерапрыемстваў праводзіцца праверка некалькіх соцень чалавек, якія пражывалі ў Бярозаўскім раёне, а пасля ў Мінску і Мінскай вобласці.

— Я лічу гэта пераследам за сваю палітычную дзейнасць. Расцэньваю дзеянні міліцыі, як спробу штогодняга маральна‑псіхалагічнага ціску на мяне напярэдадні святкавання Дня Волі і правядзення Чарнобыльскага шляху, — кажа палітык.

Палітык акцэнтуе ўвагу на тым, што міліцыянты, якія хацелі праверыць яго на датычнасць да злачынства, у 2007 і 2008 гадах называлі розныя месцы іх здзяйснення. Юрась Губарэвіч адзначае, што да 1994 года, калі ўжо адбываліся ўзгаданыя злачынствы ў Мінску, ён не пражываў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Да таго ж, калі пачалася серыя згвалтаванняў у 1984 годзе, Юрасю Губарэвічу было… 6 год.

— Цяпер я збіраюся азнаёміцца з матэрыяламі праверкі раённай пракуратуры. Я хачу дазнацца, ці існуе сапраўды загад намесніка міністра ўнутраных спраў правяраць спіс з некалькіх сот чалавек на іх датычнасць да згвалтаванняў, як піша ў сваім лісце раённы пракурор, ці ёсць наогул такі спіс і на якой падставе я ў яго ўнесены.

milinkevich.org

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць