Грамадства33

Дзяржпамежкамітэт: Паездкі беларусаў за мяжу мяняюць характар з «чаўночнага» на турыстычны

Дзяржпамежкамітэт апублікаваў статыстыку за першае паўгоддзе. У ведамстве адзначаюць, што ў апошні час назіраецца новая тэндэнцыя: «чаўночны выезд» стаў менш інтэнсіўным, паездкі за мяжу мяняюць характар з таварнага на турыстычны.

Reuters

За шэсць месяцаў бягучага года дзяржмяжу Рэспублікі Беларусь перасяклі 9,6 мільёна чалавек, з іх 5,7 — беларусы, доля замежных грамадзян склала 3,9 мільёна чалавек.

Стабільным па інтэнсіўнасці транспартнага патоку застаецца польскі кірунак — 3,6 мільёна чалавек. Некалькі «саступае» прыбалтыйскі ўчастак: Латвія — 364 тысячы чалавек, Літва — 2,1 мільёна чалавек. Спад назіраецца на мяжы з Украінай: 2,6 мільёна чалавек, што на 20% менш за аналагічны перыяд мінулага года.

«Пры агульным зніжэнні пасажырапатоку спецыялісты адзначаюць павелічэнне на 20% папулярнасці авіятранспарту. Турысты выбіраюць маршруты, дзе могуць адпачыць, не баючыся за свае жыцці. Таксама грае ролю значны выйгрыш у часе і кошт білетаў, які ўжо практычна зраўняўся з чыгуначным транспартам», — адзначаюць у ДПК.

Пачынаюць адраджацца трохі экзатычныя і збольшага забытыя для Беларусі рачныя сплавы. З кожным годам колькасць жадаючых перасячы мяжу па воднай роўнядзі становіцца больш — што звязана і з растучымі прапановамі ад турагенцтваў. Калі ў мінулым паўгоддзі такіх пасажыраў было ўсяго толькі 39, то ў цяперашнім ужо 257 чалавек. Асноўныя напрамкі — Лоеўшчына і Аўгустоўскі канал.

Больш за год дзейнічае бязвізавы рэжым для наведвання Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». Дадзенай магчымасцю ўжо скарысталіся больш чым 2000 замежнікаў, грамадзянаў ЕС, Канады, ЗША, Рэспублікі Філіпіны, Паўднёвай Карэі.

«У апошні час адзначаецца новая тэндэнцыя: «чаўночны выезд» стаў менш інтэнсіўным, паездкі за мяжу мяняюць характар з таварнага на турыстычны. І як вынік — змена да лепшага сітуацыі ў пунктах пропуску. Чэргаў становіцца менш, а пераход для законапаслухмяных грамадзян прасцейшы і камфортнейшы», — паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

Становішча на мяжы стабільнае і кантраляванае. За кошт перакрыцця каналаў больш чым у 5 разоў знізілася актыўнасць патокаў незаконнай міграцыі грамадзян В'етнама. Органамі памежнай службы выкрыта 19 каналаў незаконнай міграцыі, затрымана 30 арганізатараў і памагатых. Геаграфія зыходу незаконных мігрантаў разнастайная. За парушэнне дзяржмяжы затрымліваліся грамадзяне: Грузіі — 35, Расійскай Федэрацыі — 30, В'етнама — 23, Кыргызстана — 6, Турцыі — 4, Марока — 3, Нігерыі — 3, Непала — 3, Ірана — 2, Туніса — 2, Эквадора — 2, Узбекістана — 2, Судана — 1, Лівана — 1. Арганізатараў незаконнай міграцыі прыцягвае адносна новы і даволі працяглы прыбалтыйскі ўчастак. Іншая справа — польскі кірунак. Ён традыцыйна лічыцца адным з найбольш цяжка пераадольвальных «бар'ераў».

Да забеспячэння аховы межаў падключаецца і мясцовае насельніцтва — больш за палову парушальнікаў выяўлена і затрымана з яго дапамогай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту70

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу7

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту70

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць