Спорт33

БАТЭ мінімальна перамог ірландскі «Дандалк» — 1:0 АНЛАЙН

22:52

Гульня скончылася. БАТЭ перамог з мінімальным лікам 1:0. Гэта, канечне. Нейкі запас перад выездам у Ірландыю ўсё ж будзе. Дзякуй усім, хто быў сёння з намі.

22:50

Дзве хвіліны да асноўнага часу дадаў украінскі арбітр.

22:46

Апошняя замена ў складзе БАТЭ. Карніцкі сышоў, Аляксандр Валадзько выйшаў.

22:43

Вельмі добры шанец быў у Ігара Стасевіча. А пасля яшчэ Дубра галавой трапляе ў папярэчыну. Другая бэлька за гульню, што за нешанцаванне?

22:38

Пасля гола гульня істотна не змянілася. Руцінныя атакі БАТЭ, гераічныя адбіванні «Дандалка». Добра было б яшчэ адзін гол забіць, каб спакайней адчуваць сябе праз тыдзень у Ірландыі.

22:29

Гол!!! Забівае Міхаіл Гардзяйчук — 1:0. Хто б вы думалі аддаў галявы пас? Канечне, Аляксандр Глеб. Ну нарэшце!

Двойчы згулялі замены Аляксандра Ермаковіча.

22:27

Здымаюць мяч з галавы Ігара Стасевіча.

У БАТЭ другая замена: замест Міркі Іваніча выйшаў Міхаіл Гардзяйчук.

22:20

Адразу абвастрэнне, аднак Іваніч не трапіў па мячы ў самы важны момант.

22:18

Глеб замяняў крайняга абаронцу Максіма Жаўнерчыка. Нечаканая замена.

22:17

На замену рыхтуецца выйсці Аляксандр Глеб. Паглядзім, што прыдумае ветэран.

22:13

Аляксей Рыас прабіў па цэнтры варот — Роджэрс на месцы.

22:12

Катастрафічна бракуе вастрыні ў атаках БАТЭ.

22:06

Іваніч раскідаў у штрафной абаронцаў ірландцаў, але ўдар атрымаўся не самым моцным — Роджэрс справіўся.

22:04

Другі тайм стартаваў. У складзе «Дандалка» аж дзве замены. БАТЭ пакуль нічога не мяняе.

21:48

Перапынак — 0:0. БАТЭ відавочна мацнейшы, але галы трэба забіваць.

21:44

Аляксей Рыас не змог прапіхнуць мяч у вароты ў перспектыўным становішчы. Быў яшчэ адзін някепскі момант.

21:42

Ігар Стасевіч прабіў у блізкі кут. Брамнік спакойна справіўся з мячом, але зафіксуем першы ўдар у створ.

21:40

Няма небяспечных момантаў. Выглядае, што першы тайм скончыцца з лікам 0:0, калі не адбудзецца нічога надзвычайнага.

21:35

Сэрца ёкнула. Вельмі небяспечна атакаваў «Дандалк». Сяргей Верамко не дужа ўпэўнена згуляў на прыёме мяча, аднак усё ж перавёў на кутавы.

21:32

Перавага па валоданню мячом нарошчваецца. Ужо 77 на 23. Але пры гэтым у БАТЭ няма яшчэ ніводнага ўдара ў створ.

21:30

Жаўнерчык пратараніў кагосьці з гульцоў «Дандалка». Справядлівая жоўтая картка.

21:25

Іваніч спрабаваў ударыць з лёту, пасля таго як мяч адскочыў да яго на межы штрафной, — міма.

21:22

Віталь Радзівонаў тэрарызуе ірландскія валоданні, але мяч не ідзе ў сетку. Тым не менш, ёсць адчуванне, што гол недзе побач.

21:20

Радзівонаў расстрэльваў вароты Роджэрса, але мяч прыняла на сябе бэлька.

21:18

Працэнт валодання мячом на дадзены момант 71 на 29 на карысць БАТЭ.

21:17

Вастрыня ля варот «Дандалка». На жаль, да мэтанакіраванага ўдара па браме не дайшло. Паддушвае БАТЭ суперніка.

21:11

Цэлыя дзве трыбуны аддалі вайскоўцам. Дзве вялікія зялёныя плямы на стадыёне.

Па разе памыляліся абаронцы каманд, але да галоў не дайшло.

21:09

Першую небяспечную атаку правялі ірландцы, але шанцаў не скарысталіся — усяго толькі ўдар ад варот.

21:04

Першы небяспечны момант узнікае ля варот «Дандалка» на 3-яй хвіліне. Мірка Іваніч адпасаваў у цэнтр на Ігара Стасевіча, але паўабаронца ўдарыў крыху вышэй варот.

21:01

Гульня пачынаецца з атак БАТЭ.

20:59

Футбалісты выйшлі на поле. На жаль, гімна Лігі чэмпіёнаў на такіх стадыях адбору яшчэ не бывае.

20:58

Судзіць сустрэчу ўкраінскі арбітр Яўген Араноўскі.

20:55

Да аншлагу, мабыць, крыху не дацягне, але людзей на трыбунах вельмі шмат.

БАТЭ будзе гуляць у сіняй форме, «Дандалк» — у белай.

20:52

У Барысаве выдатнае надвор'е — +24. Гуляць будзе ў кайф.

Заўзятарам прапануюць зрабіць сэлфі. Аўтар найлепшага атрымае фірмовую майку ад вядучай Ганны Бонд.

20:47

Звяртае ўвагу, што ў асноўны склад на ролю дырыжора атак вярнуўся серб Мірка Іваніч. У сваю чаргу Аляксандр Карніцкі апусціўся ў апорную зону.

Таксама траўму залячыў цэнтральны абаронца Каспарс Дубра.

У запасе застаўся Аляксандр Глеб, для якога гульня з «Дандалкам» можа стаць першай пасля чарговага вяртання.

20:45

Склады каманд.

БАТЭ: Верамко, Жаўнерчык, Палякоў, Дубра, Пік, Кендыш, Карніцкі, Іваніч, Рыас, Стасевіч, Радзівонаў.

«Дандалк»: Роджэрс, Гэнан, Бойл, О'Донэл, Хорган, МакМілан, Фін, МакЭліні, Мэсі, Барэт, Бэнсан.

***

БАТЭ праводзіць першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. На «Барысаў-Арэне» наша каманда прымае ірландскі «Дандалк».

У папярэднім раўндзе наш чэмпіён аказаўся мацнейшым за фінскі СІК – 2:0, 2:2. А «Дандалк» дзякуючы большай колькасці галоў забітых у гасцях прайшоў ісландскі «Хабнарф’ёрдзюр» – 1:1, 2:2.

Нагадаем, што чэмпіёны Беларусі і Ірландыі ўжо сустракаліся летась. Тады ва ўпартай барацьбе БАТЭ перамог з лікам 2:1, 0:0.

«Наша Ніва» будзе сачыць за ходам гульні, заставайцеся з намі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3512

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3512

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць