Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы абверг інфармацыю, якая з'явілася нядаўна, што ў гаспадарках Беларусі адзначаецца неўраджай бульбы. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам.
«Нядрэнны ўраджай бульбы. Выйшла, гляджу, што, ай-яй-яй, бульбы не будзе. У нас 340 тыс. т па балансе свабоднага рэсурсу, прытым што мы праз кірмашы, продажы рэалізоўваем, перапрацоўку ўсю забяспечваем. Таму, калі некаму замала бульбы, мы гатовыя даставіць да хаты ў пяцікратным памеры. Баланс добры. Ёсць магчымасць прадаць на экспарт. І мы гэта робім», — заявіў віцэ-прэм'ер.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары