Грамадства1313

«Белорусская военная газета» параўнала Анджэя Вайду з Гёбэльсам

Разгромнай крытыцы фільму «Катынь» адведзена першая паласа цэнтральнага органу Міністэрства абароны. Уладзімер Кажэўнікаў лічыць лічыць фільм прымітыўнай, абсалютна пазбаўленай эстэтычных вартасьцяў палітычнай пустышкай.

Крытыцы фільму Анджэя Вайды «Катынь» адведзена першая паласа цэнтральнага органу Міністэрства абароны Белорусская военная газета «Во славу Родины» за 31 траўня.

«Хто й навошта фальсіфікуе ваенную гісторыю краінаў Усходняй Эўропы, вядома», — піша аўтар артыкулу «На Гёбельсаў капыл» Уладзімер Кажэўнікаў, — «ім карціць перасварыць славянаў, нацкаваць адно на аднога прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх веравызнаньняў…».

Хто «яны», не ўдакладняецца, але сьцьвярджаецца, што нядаўна гэтыя неназваныя «добразычліўцы» паспрабавалі «ўсхваляваць грамадзкасьць, падштурхнуць да дэбатаў на даўным-даўно абмеркаваную тэму».

Гаворка пра фільм Анджэя Вайды «Катынь», у якім знакаміты польскі рэжысёр распавядае пра забойства некалькіх тысяч польскіх афіцэраў і грамадзянаў у Катыньскім лесе ў 1940 г. Фільм сёлета намінавалі на «Оскар» як найлепшы замежны фільм.

«Задума распаўсюджваць у Беларусі на пірацкіх дысках «гістарычны» фільм 82‑гадовага польскага кінарэжысёра А. Вайды «Катынь» пацярпела няўдачу», — заяўляе У. Кажэўнікаў.

Аўтар «Капылу…» лічыць фільм прымітыўнай, абсалютна пазбаўленай эстэтычных вартасьцяў палітычнай пустышкай. Між тым, па дарозе ў рэдакцыю я бязь цяжкасьцяў знайшоў гэты фільм у першым жа пункце гандлю DVD‑прадукцыяй — на самым бачным месцы, коштам 10 тысяч рублёў за дыск.

Газэта называе «Катынь» самым дурным з усіх фільмаў Вайды — «палітычным кічам, за які робіцца сорамна».

«Фільм, зь яго лютай нянавісьцю да Чырвонай Арміі, скроены й сшыты на капыл гёбэльсаўскае прапаганды».

Аднак на думку кіназнаўцы Андрэя Расінскага, карціна зусім не прапагандысцкая. «Гэта фільм — помнік, фільм — элегія», — кажа спадар Расінскі. На ягоную думку, «Катынь», у якой ужываюцца ўрыўкі з савецкіх і нацысцкіх прапагандысціх стужак, паказвае прапаганду як напышлівую хлусьню. Хлусьня разбурае памяць і апявае гвалт.

«А гэты фільм — пакаяньне, — кажа А. Расінскі, — У ім спадар Вайда зьвяртаецца да сумленьня польскага народу, але гэта тычыцца й усіх нас».

Між тым, існуюць рэчыўныя доказы й дакумэнты (напрыклад, запіска Шэлепіна Хрушчову), якія могуць сукупна сьведчыць, што расстрэлы зьдзяйсьняліся паводле рашэньня асобай «тройкі НКВД СССР» згодна з пастановай Палітбюро ЦК ВКП(б) ад 5 сакавіка 1940 г.

Вайсковая пракуратура РФ раней прызнала, што па рашэньнях гэтай «тройкі» былі вынесеныя сьмяротныя прысуды 14 542 польскім грамадзянам (у тым ліку і беларусам), што сьледзтвам напэўна устаноўленая гібель у выніку выкананьня вырашэньняў «тройкі» 1803 польскіх ваеннапалонных. Праўда, ня ўсе дакумэнты цяпер даступныя для грамадзкасьці. 22 траўня галоўная вайсковая пракуратура Расеі aдмовілася прадставіць матэрыялы справы пра катыньскія расстрэлы Хамоўніцкаму суду ў Маскве, дзе разглядаецца скарга сваякоў польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940 г. Пракуратура патлумачыла, што дакумэнты ўтрымліваюць дзяржаўную таямніцу.

А вось «Белорусская военная газета» сьцьвярджае, што ў Катыні расстрэльвалі палякаў нацысты:

«У ведамстве Гёбэльса скемілі, што зьнішчэньне польскіх палонных можна выкарыстаць з карысьцю для сябе — скампрамэтаваць СССР у вачах хаўрусьнікаў, разыграць карту «абаронцаў заходняга сьвету ад бальшавіцкіх ордаў».

БВГ ведае, хто хоча пасварыць братоў‑славянаў:

«Зьніклы ў 1941 г. архіў смаленскага УНКВД … патрапіў у рукі амэрыканцаў, яго пачалі выкарыстоўваць у мэтах антысавецкай прапаганды. Акрамя таго, пры канцы 1991 г. робяцца даступнымі для махінацыяў расейскіх «дэмакратычных» гісторыкаў і архівы СССР».

Аднак пры канцы артыкулу аўтары «Капылу…» усё ж пярэчаць сабе:

«А тое, што вэрсія невінаватасьці фашыстаў у масавым зьнішчэньні палякаў сапраўды трызьненьне, відавочна: калі б чэкісты сапраўды задумалі зьнішчыць вязьняў, яны б адправілі іх эшалёнамі на Ўсход. Там праз тры дні дарогі пачынаюцца такія мясьціны, дзе сьведкамі маглі б стаць толькі мядзьведзі й магілы б не адшукалі і ў ХХІ ст… Спрабуючы замясьці сьляды, НКВД рабіў усё, каб месцы расстрэлаў засталіся невядомымі».

Антон Тарас

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць