Улада99

Каму ў Мінску жыць добра? Топ-10 самых багатых кандыдатаў у дэпутаты

На сайце Мінгарвыканкама з'явілася падрабязная інфармацыя пра кандыдатаў у дэпутаты, уключна з іх даходамі за мінулы год.

Хто летась зарабляў у сталіцы лепш за ўсіх? Адзначым, што ў агульны даход маглі быць уключаныя грошы, атрыманыя ад продажу кватэры ці аўтамабіля. Аднак для зручнасці мы раздзялілі гадавы даход на 12 — атрымаўся сярэднемесячны даход.

1. Максім Крупейчанка. 443 мільёны рублёў на месяц = $27900

Касмічныя лічбы зафіксаваныя ў дэкларацыі беспартыйнага дырэктара ТАА «Металаптзбыт». Кампанія займаецца продажам, рэзкай і дастаўкай металапракату.

2. Уладзімір Сінігаеў. 99 мільёнаў рублёў на месяц = $6300

Падобныя абароты і ў прадпрымальніка, які вылучаецца ад ЛДПБ. Паказальна, што пра яго «Марлюшу» не ведае нават «Гугл».

3. Валерый Варанецкі. 88 мільёнаў рублёў на месяц = $7400

Сярод «бюджэтнікаў» лідзіруе амбасадар у Аўстрыі і Харватыі. Ён атрымаў найлепшы даход у замежнай валюце — агулам больш за 56 тысяч еўра пасольскага заробку.

У парламенце Варанецкі будзе мець нашмат меншыя грошы.

4. Сяргей Чэрачэнь. 69 мільёнаў рублёў на месяц = $4300

Гэта самы паспяховы прыклад таго, як прадстаўнік камуністаў робіць капіталістычныя поспехі. Партыец — дырэктар ТАА «Мантаж тэхніка», але мае долю яшчэ ў некалькіх бізнэсах.

5. Ігар Міхно. 61 мільён рублёў = $3900

Яшчэ адзін прадпрымальнік ад ЛДПБ, ён працуе намеснікам дырэктара Будаўніча-мантажнага ўпраўлення №215.

6. Дзмітрый Шаўцоў. 49 мільёнаў рублёў = $3100

Нарэшце ў спісе з'яўляецца першы дзейны дэпутат. Відавочна, у былога галоўнага доктара паліклінікі быў іншы даход, апроч дэпутацкага заробку. Бо ніхто з калегаў Шаўцова такіх грошай не меў.

7. Дзмітрый Бурак. 41 мільёнаў рублёў = $2600

Чарговы прадпрымальнік ад ЛДПБ, ён дырэктар кампаніі «Вентспецмантаж».

8. Ігар Камароўскі. 41 мільён рублёў = $2600

Дырэктар Мінскага вагонарамонтнага завода, найхутчэй, будзе адным з прадстаўнікоў кішэннай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў парламенце.

Камароўскі ўжо дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, а цяпер пойдзе на павышэнне.

9. Васіль Астроўскі. 40 мільёнаў рублёў = $2500

Самы багаты прадстаўнік Партыі БНФ мае транспартна-турыстычную кампанію «ОстКам-Адыгітрыя». Астроўскі узначальвае мінскую Раду па развіцці прадпрымальніцтва.

10. Вадзім Лакіза. 39 мільёнаў рублёў = $2400

Яшчэ адзін бюджэтнік, які мае патрапіць у парламент, — намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Археолаг увойдзе ў «беларускамоўную фракцыю» палаты прадстаўнікоў.

* * *

На адваротным баку рэйтынгу — чацвёра кандыдатаў, якія летась не мелі ніякага даходу.

Гэта два прадстаўнікі АГП (Дзяніс Ціханенка і Вольга Маёрава), камуніст Дзмітрый Рэут і беспартыйны дырэктар Цэнтра даследавання і прагназавання эканомікі Алег Іваноў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць