Улада

Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіну

Аляксандр Лукашэнка дзякуе старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў Пекіне на афіцыйных перамовах у пашыраным складзе з лідарам КНР.

«Мы сапраўды сур'ёзна прасунуліся ў напрамку нашага супрацоўніцтва. Дазвольце мне ад імя беларускага народа і маёй дзяржавы падзякаваць вас асабіста за такі ўклад у нашы адносіны. Калі б не было гэтага асабістага ўкладу, не было б і такіх адносін», - сказаў кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для лідараў дзвюх краін стала ўжо добрай традыцыяй сустракацца некалькі разоў на год. «Пасля вашага візіту ў Беларусь у маі 2015 года мы вельмі інтэнсіўна працавалі над сумесным прасоўваннем тых ініцыятываў, якія былі вамі выказаны, і, перш за ўсё, эканамічнага пояса Шаўковага шляху, праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, які вы назвалі жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта сапраўды найважнейшы вузлавы элемент паглыблення рэгіянальнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі», — сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у мінулы перыяд актыўна ажыццяўляліся дзелавыя кантакты паміж дзвюма краінамі. Толькі з верасня 2015 года праведзена больш за чатыры дзясяткі візітаў у Кітай беларускіх дэлегацый на чале з кіраўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, рэгіёнаў і буйных кампаній. У сваю чаргу Беларусь наведалі многія дэлегацыі дзяржаўных і партыйных органаў КНР як цэнтральнага, так і рэгіянальнага ўзроўню, прадстаўнікоў бізнес-супольнасці Кітая.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях12

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая25

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў9

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый7

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер12

Сакрэтная кафедра Баўманаўскага ўніверсітэта Расіі цяпер рыхтуе хакераў і дэзынфарматараў для ГРУ — расследаванне4

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада2

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях12

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць