Здарэнні

Трэнер пра Уладзіслава К.: Працаваў з неадэкватна вялікай вагой на мяжы траўмы

Вядомы мінскі фітнэс-інструктар Андрэй Ткачоў пазнаў на фота хлопца, які напаў на гандлёвы цэнтр «Еўропа» ў Мінску, наведніка яго качалкі. Ткачоў напісаў у Facebook, што ён хадзіў туды «мінімум гады два». Ткачоў называе Уладзіслава К. «ціхім маўклівым хлопцам».

«Па паводзінах відаць, вельмі закамплексаваны, напэўна, гэта з-за знешнасці і прышчоў, якія перыядычна пакрывалі не толькі ўвесь яго твар, але і цела, — піша Андрэй Ткачоў. — Адпусціў сабе валасы, якія ўвесь час папраўляў, пакуль не пачаў прыбіраць іх гумкай у хвост. Тыповы замкнуты падлетак. Такія, напэўна, падвяргаюцца булінгу і здзекам аднагодкаў (прывітанне школьным і ўніверсітэцкім псіхолагам)».

Паводле слоў Ткачова, Уладзіслаў у качалцы ніколі ні з кім не размаўляў. Ён прыгадаў выпадак, калі дзяжурны трэнер зрабіў яму заўвагу, што ён «працаваў з неадэкватна вялікай вагой і мог нанесці сабе траўму». У адказ хлопец усміхнуўся і працягваў займацца. Яго прага да падобных нагрузак, да трэніровак на знос выклікала здзіўленне. «Нібыта ён сябе ненавідзеў і за штосьці спрабаваў пакараць», — піша Ткачоў.

«Загаварыў я з ім, напэўна, толькі аднойчы, калі мне патрэбен быў трэнажор, на якім ён выконваў падыход, — працягвае ён свае ўспаміны. — Я спытаў, колькі яму яшчэ засталося і ці можна выконваць практыкаванне з ім па чарзе, на што ён кіўнуў і ўсміхнуўся. Пасля гэтага ён пачаў са мной вітацца. У яго была вельмі дзіўная адхіленая ўсмешка, хутчэй ухмылка». Ткачоў даведаўся імя свайго знаёмага толькі пасля суботняга здарэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго17

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба27

Паплечніка Бондаравай выклікаў ГУБАЗіК7

«Масоўка — гэта мяса». Беларус распавёў пра працу ў масоўцы ў кіно1

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць