Афіша

«Свята млынароў» з дэгустацыяй караваяў у Адэльску пад Гродна — 12 лістапада

Пакаштаваць стравы аўтэнтычнай кухні і паглядзець на дэфіле караваяў можна будзе 12 лістапада падчас «Свята млынароў» у аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама, піша БелТА.

На леташнім свяце. Фота belsat.eu

Аграгарадок Адэльск ў чацвёрты раз стане сталіцай незвычайнага «Свята млынароў». «Назва свята і месца правядзенняя выбраны не выпадкова. Калісьці менавіта ў Адэльску дзейнічала амаль паўтара дзясятка вадзяных млыноў і ветракоў, а млынары былі аднымі з самых паважаных людзей. Многія традыцыі тых часоў захаваліся і дагэтуль», — адзначылі ў Гродзенскім райвыканкаме. Там падкрэслілі, што ў праграме свята не толькі выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, але і дэфіле, а таксама дэгустацыя традыцыйных караваяў з печы.

Ёсць і яшчэ адна важная прычына для візіту ў Адэльск ў святочны дзень. Бо традыцыйныя рэгіянальныя стравы мястэчка ўнесеныя ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Падчас свята гаспадыні падзеляцца сакрэтамі іх прыгатавання, кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у дэгустацыі. Прэзэнтуюць у гэты дзень і кнігу рэцэптаў рэгіянальных страў «Каля печы», якая навучыць гатаваць пончыкі, пызы, кішку і нават квашаніну па-адэльску.

Народныя майстры правядуць майстар-клас па кавальскай і ганчарнай справе. Пазнаёмяцца госці і з творчасцю вядомага далёка за межамі Адэльска народнага майстра музычных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча. Завершыцца ж свята маляўнічымі канцэртам і дыскатэкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сына міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць