Свет4040

СБУ выратавала выкрадзенага расійскімі спецслужбамі былога супрацоўніка ФСБ Іллю Багданава. ВІДЭА аперацыі

СБУ затрымала злачынную групу, якая вывозіла ў Расію Іллю Багданава, які ў 2014 годзе перайшоў на бок Украіны. Спецаперацыя была праведзена каля мяжы.

Пра гэта на сумесным з генеральным пракурорам Юрыем Луцэнкам брыфінгу заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак, перадае карэспандэнт ЛІГА.net.

Васіль Грыцак, Ілля Багданаў і Юрый Луцэнка

Па словах кіраўніка СБУ, праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што Багданава выкралі, незаконна ўтрымліваюць і плануюць пераправіць у РФ.

«Да праваахоўнікаў звярнуліся сябры і знаёмыя Іллі Багданава і паведамілі пра тое, што апошні раз размаўлялі з ім 12 лістапада 2016 года. Пасля гэтага на сувязь ён не выходзіць і яго месцазнаходжанне невядомае», — паведаміў у панядзелак, 14 лістапада, аддзел камунікацыі паліцыі Кіева.

«Мы стварылі магутную групу. Для забеспячэння баявой часткі быў задзейнічаны Цэнтр спецаперацый Альфа, значныя нашы аператыўна-тэхнічныя магчымасці, і адправілі групу на Харкаў, бо Багданаў знаходзіўся там. Пасля вызначэння месцазнаходжання выкрадальнікаў, паблізу мяжы быў арганізаваны захоп гэтай групы, мы іх называем лагістамі. Гэта грамадзяне Украіны», — паведаміў Грыцак.

Адпаведнае відэа апублікавана на канале YouTube СБУ. На запісе можна ўбачыць, як супрацоўнікі СБУ затрымліваюць аўтамабіль, у салоне якога разам з выкрадальнікамі быў Багданаў.

Па словах кіраўніка СБУ, у дачыненні да арганізацыі выкрадання падазраецца былы дэпутат Харкаўскага аблсавета Уладзімір Разсоха, завербаваны ГРУ Генштаба РФ. На допыце былы дэпутат паведаміў, што дзейнічаў у інтарэсах Расіі.

Грыцак адзначыў, што следства мае плацёжкі ў далярах і расійскіх рублях. «924 даляры выплачана. Мы маем гэтую квітанцыю. Давераная асоба гэтага дэпутата атрымала грошы за сам факт выкрадання», — сказаў ён.

Грыцак адзначыў, што плата ажыццяўлялася за кожны крок — за выкраданне, за дастаўку да мяжы, за транспарціроўку з аднаго месца ў іншае.

Ён адзначыў, што былы дэпутат Харкаўскага аблсавета быў завербаваны не на адну аперацыю з Багданавым. У цэлым ён меў заданне стварыць баявыя групы для выкарыстання ва Украіне ў рознага роду аперацыях.

«Ён, будучы ідэйным прыхільнікам рускага свету, пагадзіўся на гэтую працу, стварыў такую групу», — сказаў кіраўнік СБУ. Каго менавіта яшчэ планавалася выкрасці, Грыцак не ўдакладніў.

Усяго па справе аб выкраданні Багданава затрыманыя трое грамадзян Украіны — экс-дэпутат і яшчэ двое выканаўцаў.

«Спробы ліквідаваць мяне працягваюцца. Я грамадзянін Украіны. Гэта тэрарыстычныя дзеянні супраць мяне», — сказаў Ілля Багданаў на прэс-канферэнцыі.

Ілля Багданаў

Ён таксама распавёў, што чуў каманды пра яго забойства, цытуе УНІАН: «Давалі каманду на забойства. Ты сядзіш побач і бачыш ўсіх гэтых дзеючых асоб. Разумееш: рэальна забілі б. Рэальна кожны момант я быў п'яны ад гэтых наркотыкаў, якія разводзілі з гэтымі шпрыцамі…»

«СБУ спрацавала. Узяла чэкісцкую машыну. Гэта класна. Гэта перамога ўкраінскіх спецслужбаў. Дзякуй», — дадаў ён.

Грыцак таксама адзначыў, што гэта не першая спроба выкрадання Багданава. «У лютым мінулага года мы прадухілілі такую спробу. Быў затрыманы кілер, які ў кастрычніку мінулага года атрымаў 8,5 гадоў турмы і цяпер адбывае пакаранне», — сказаў ён.

Ілля Багданаў быў кадравым афіцэрам ФСБ, у 2014 годзе перайшоў на бок Украіны. Ваяваў у зоне АТА ў падраздзяленнях Правага сектара. Разам з кібаргамі былы афіцэр ФСБ абараняў Данецкі аэрапорт ад тэрарыстаў. У сакавіку 2015 года Багданаў атрымаў ўкраінскае грамадзянства.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць