Свет1111

Пуцін падзякаваў за працу кіраўніку РІСД Рашэтнікаву

У прысутнасці прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Леанід Рашэтнікаў, які выклікаў пратэст беларускага МЗС выказваннямі пра беларускую мову, перадаў паўнамоцтвы свайму пераемніку на пасадзе — былому прэм'ер-міністру, а пасля — кіраўніку Службы замежнай разведкі Міхаілу Фрадкову.

«Хачу вам падзякаваць за працу, якую вы зрабілі, кіруючы Расійскім інстытутам стратэгічных даследванняў (РІСД), нямала было зроблена, вельмі разлічваю, што Міхаіл Яфімавіч гэта працягне», — сказаў Пуцін Рашэтнікаву, як сведчыць ролік, размешчаны на афіцыйным акаўнце РІСД.

Кантракт Рашэтнікава на кіраўніцтва РІСД скончыўся і не будзе працягнуты, бо па законах РФ кіраўнік такіх дзяржаўных інстытутаў не можа быць старэйшым за 70 год, напісаў супрацоўнік інстытута Алег Неменскі ў сваім блогу.

«Усе перамены натуральныя і чаканыя, ніякіх рэвалюцый у працы інстытута няма», — піша Неменскі.

«Леанід Пятровіч пакідае добры калектыў з добрым іміджам і напрацоўкамі, які гатовы адказваць на задачы, якія вы ставіце», — адказаў Пуціну Фрадкоў.

«Восем год мы як маглі працавалі, рэалізуючы вашую лінію ў замежнай палітыцы… Упэўнены, што калектыў разам з Міхалам Яфімавічам будзе гэтак жа паспяхова рэалізоўваць гэтую лінію», — сказаў Рашэтнікаў Пуціну.

У снежні Рашэтнікаў, былы генерал расійскай разведкі, заявіў, што Беларусь — штучная краіна, а беларуская мова — штучная мова, створаная бальшавікамі. Гэтыя заявы выклікалі рэзка адмоўную рэакцыю беларускага грамадства і Міністэрсва замежных спраў Беларусі.

Фрадкоў у 2004—2007 гадах быў прэм'ер-міністрам Расіі, у 2007—2016 узначальваў Службу замежнай разведкі РФ.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна29

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць