Эканоміка22

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у грашовым выражэнні ў 2016 годзе скараціўся на 40%

У 2016 годзе экспартныя пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў знізіліся ў фізічным выражэнні на 23% і склалі 13 млн тон, сведчаць папярэднія статзвесткі аб выніках знешняга гандлю.У грашовым выражэнні экспарт нафтапрадуктаў склаў ў 2016 годзе 4 млрд долараў і скараціўся (на фоне зніжэння сусветных цэн на нафту) прыкладна на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Варта адзначыць, што геаграфічная структура экспарту беларускіх нафтапрадуктаў у 2016 годзе зведала прыкметныя змены. Так, калі ў 2015 годзе Беларусь экспартавала ва Украіну 3,2 млн тон нафтапрадуктаў, то ў 2016-м — 4,3 млн тон, гэта значыць на траціну больш. Летась таксама павялічыліся на траціну пастаўкі нафтапрадуктаў у Нідэрланды і амаль у тры разы — у Польшчу.

У той жа час у Расію Беларусь экспартавала менш за 300 тыс. тон нафтапрадуктаў і знізіла пастаўкі на ўсходні рынак на 70% у параўнанні з 2015 годам.

Беларускія ўлады тлумачылі летась скарачэнне паставак нафтапрадуктаў на расійскі рынак тым, што па цэнавых умовах рэалізацыя беларускага паліва ў Расіі нявыгадная.

У сваю чаргу расійскія ўлады, спасылаючыся на раней падпісаныя пагадненні з Беларуссю, настойвалі на тым, каб на расійскі рынак было пастаўлена 1 мільён тон аўтабензінаў.

У сувязі з тым, што Маскве і Мінску па гэтым пытанні не ўдалося знайсці кампрамісу, а таксама з-за газавай спрэчкі ўрад Расіі прыняў рашэнне рэзка скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь.

У 2016 годзе Расія, згодна з першапачатковымі дамоўленасцямі, павінна была паставіць у Беларусь 24 млн тон нафты. У першай палове года ў краіну штоквартальна паступала прыкладна 5,5 млн тон нафты. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя — спачатку да 3,5 млн тон у квартал, а ў чацвёртым квартале — да 3 млн тон.

Перамовы паміж Масквой і Мінскам аб умовах ўрэгулявання нафтагазавай спрэчкі доўжыліся практычна ўвесь 2016 год, аднак канкрэтных вынікаў не мелі.

Варта адзначыць, што скарачэнне паставак расійскай нафты ў Беларусі ўжо прывяло да прыкметнага зніжэння перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны на беларускіх НПЗ. Так, Мазырскі НПЗ ў 2016-м перапрацаваў прыблізна 10 млн тон нафты, што на 20% менш у параўнанні з узроўнем 2015 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою27

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Алана Гебрэмарыям расказала, чым будзе адрознівацца новае аб’яднанне палітзняволеных жанчын10

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы14

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою27

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць