Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Абвінавачаная ведала пра сваю хваробу і давала распіску аб тым, што будзе папярэджваць пра гэта сваіх сэксуальных партнёраў. Тым не менш дадзенае патрабаванне яна не выканала. Вынікам халатнасці стала заражэнне ВІЧ-інфекцыяй іншага чалавека.

Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай у заражэнні іншай асобы ВІЧ з ускосным намерам і прыгаварыў да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, летась 5 гадоў пазбаўлення волі атрымаў 28-гадовы жыхар Баранавічаў, які заразіў жонку ВІЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0