Грамадства3939

Ля Курапатаў прайшоў масавы збор мясцовых жыхароў ФОТА

Канфлікт вакол пабудовы бізнэс-цэнтра ў Зялёным Лузе каля Курапатаў набірае абароты. Учора адзін з абаронцаў Курапатаў быў затрыманы, сёння ўначы на ўдзельнікаў акцыі напалі невядомыя. На 18:00 быў анансаваны вялікі сход мясцовых жыхароў, якія сабраліся абмеркаваць сітуацыю вакол будоўлі.

18:00

Пакуль жыхары збіраюцца, будаўнікі хуценька заканчваюць зашываць будоўлю высокім металічным плотам. Адна з мясцовых жыхарак скардзіцца: бадзяліся п'яныя рабочыя, іх толькі прыбралі адсюль.

Жыхары ўжо сабралі 600 подпісаў пад зваротам супраць будоўлі. Паперу накіравалі ў пракуратуру і Палату прадстаўнікоў.

Тым часам «лагер» пратэстоўцаў павялічыўся, стаяць ужо два намёты, ляжаць паддоны.

18:05

На зборы прыкладна паўсотні чалавек разам з журналістамі. Сярод прысутных — Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Лагвінец, Аляксей Янукевіч, Антон Матолька. 

«Нашы ўнукі падрастуць і будуць у гэтае казіно бегаць», — абураюцца бабулі, ківаючы на будоўлю.

«Нашае патрабаванне — гэтую будоўлю спыніць!» — кажа Севярынец. Яго падтрымліваюць апладысментамі. Таксама ён заклікаў пайсці 1 сакавіка на прыём да кіраўніка Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. 

18:10

Актывісты кажуць, што заяву ў міліцыі наконт ранішняга нападу ў іх прынялі.

Алесь Кіркевіч, якога раніцай ударылі па галаве, таксама прысутнічае на зборы. 

18:15

Людзей ужо больш за сотню.

18:20

Мясцовыя жыхары працягваюць збор подпісаў супраць будоўлі.

18:30

Выступае мясцовая жыхарка. Кажа, з чатырох дамоў сабралі 800 подпісаў. Жыхары абураюцца дэпутатам Сокалам, які не рэагуе на патрабаванні выбарцаў: «Яны ўсе вельмі хутка забываюць, хто іх выбраў».

18:40

Рабочыя зашылі ўсё, павесілі пашпарт аб'екта — рабочы дзень скончаны. Сыходзяць бягом, людзі крычаць ім «ганьба!». 

18:50

Выступы скончыліся, народ паціху разыходзіцца. Пастанавілі, што подпісы перададуць уладам. Зміцер Дашкевіч заявіў, што, нягледзячы на ранішнія падзеі, актывісты і сёння будуць ночыць у намётах. «Выставім пасты», — дадаў ён. 

Каментары39

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля9

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы ВІДЭА3

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера8

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД8

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля9

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →