Грамадства88

Мінчанкі пасля 8 Сакавіка спрабуюць вярнуць у крамы непатрэбныя падарункі

Мінчанкі тэлефануюць абаронцам правоў спажыўцоў з просьбай дапамагчы вярнуць у краму непатрэбныя падарункі, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша.

«Наша практыка паказвае, што пасля святаў — Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка — некаторыя мінчане звяртаюцца ў крамы з просьбай вярнуць грошы за непатрэбны падарунак, — адзначыла Суша. — У некаторых выпадках прадаўцы ім адмаўляюць — тады спажыўцы звяртаюцца да нас. Матывуюць тым, што ў гаспадарцы, дапусцім, дзве параваркі не патрэбныя, або ім проста патрэбныя грошы. Што хочуць вярнуць? Электрамясарубкі, кухонныя камбайны, фены, посуд, вячэрнія сукенкі, парфуму і іншыя тавары».

Паводле слоў Сушы, існуе пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і вяртанню. У гэты рэестр уваходзяць і тэхнічна складаныя тавары бытавога прызначэння, на якія ўстаноўленыя гарантыйныя тэрміны і ў тэхнічным пашпарце (або замяняючым яго дакуменце) якіх маецца адзнака аб даце продажу.

«Усе астатнія тавары, якія не былі ва ўжыванні і захавалі свае спажывецкія ўласцівасці, можна вярнуць на працягу 14 дзён з дня пакупкі, — падкрэсліла Суша. — Пры гэтым не важна, па якой прычыне ён вам не спадабаўся. Вы не абавязаныя тлумачыць прадаўцам, чаму гэта адбылося».

У выпадку, калі тавар уключаны ў азначаны пералік, але ў ім маюцца недахопы, то бок ён няякасны, вы можаце абмяняць або вярнуць яго ў краму.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ69

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць