Надвор'е22

Белгідрамет распрацаваў новыя формы прагнозу надвор'я

Гідрамет Беларусі распрацаваў новыя формы прагнозу надвор'я, паведаміў сёння журналістам начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў, перадае БЕЛТА.

«Апошнім часам у Гідрамеце была правезена вялікая работа і распрацаваны новыя формы прагнозу надвор'я. У першую чаргу распрацаваны эксперыментальны верагоднасны прагноз ападкаў па Мінску і абласных цэнтрах. Ён адлюстроўвае верагоднасць выпадання пэўнай колькасці ападкаў на працягу 12 гадзін у выглядзе дажджу або снегу. Мы будзем прадастаўляць прагноз аб магчымай колькасці ападкаў у міліметрах, што дасць магчымасць ацаніць, наколькі моцны дождж або снегапад чакаецца і да якіх наступстваў ён можа прывесці», — сказаў Дзмітрый Рабаў.

Таксама ў Гідрамеце распрацаваны больш падрабязны прагноз надвор'я па раённых цэнтрах. «Мы можам спрагназаваць не толькі тэмпературу, але і колькасць ападкаў, прырост снежнага покрыва. Гэта карысна для МНС, ЖКГ і для насельніцтва ў цэлым. У далейшым увядзём і верагоднасны прагноз надвор'я», — дадаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што Гідрамет імкнецца адысці ад такіх фармулёвак, як «часам», «месцамі» і «ў асобных раёнах». «Мы ўвядзём у практыку больш дэталізаваны прагноз надвор'я па часе сутак, геаграфічных і адміністрацыйных тэрыторыях краіны», — дадаў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву28

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву28

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць