Грамадства11

Затрыманы Вадзім Леван, каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне

Затрыманы Вадзім Леван, каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці. У яго бацькоў прайшлі вобшукі. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Настасся Губарэвіч, жонка старшыні Руху Юрася Губарэвіча. 

Вобшукі прайшлі ў Бярозаўцы і Бердаўцы, пры іх прысутнічала маці і бацька Вадзіма, паведамляе сайт Pyx.by. Міліцыянты зацікавіліся паперамі, якія захоўваліся ў бацькоў дома ў Бердаўцы.

«Міліцыянты кажуць, што шукаюць супрацьзаконнае і будуць ізымаць», — адзначыў Леван. Ён сам пад’ехаў у той момант, калі міліцыянты ўжо выносілі паперы з дома. У двары дома прысутнічалі як міліцыянты ў форме, так і ў цывільным.

Як патлумачыў міліцыянт, яны прыехалі, бо сусед паскардзіўся, што ў гэтым доме вараць самагон, а пад час «законнага агляду, з санкцыі пракурора» было знойдзена вось гэта «незразумелае што».

Міліцыянты некалькі разоў мянялі рашэнне наконт самога Левана. У выніку адзін з іх заявіў, што той абавязаны праехаць з ім у РАУС, бо «ёсць такі артыкул як супраціўленне законным патрабаванням міліцыі». «Па якіх прычынах вы мяне забіраеце ў раённы аддзел?» — запытаўся Леван. «Для высвятлення далейшых абставінаў, усталявання адкуль гэтая прадукцыя», — цьмяна адказаў міліцыянт.

Потым іншы міліцыянт сказаў, што абласнога каардынатара Руху забіраюць у РАУС для высвятлення асобы. Хаця, як падкрэсліў Леван, «я магу паказаць пашпарт».

Пад час канфіскацыі дакументаў панятых не было.

На дадзены момант тэлефон Левана не доступны. Ён знаходзіцца ў Наваградскім РАУС.

Старшыню Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, нагадаем, суд Маладзечанскага раёна пакараў 11 сакавіка арыштам на 15 сутак за арганізацыю Маршу «Я недармаед» у Маладзечне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць