Меркаванні1717

Саліст «Старога Ольсы» стварае службу дапамогі арыштаваным па «справе патрыётаў»: «Яны найлепшыя сыны Беларусі»

«Арыштаваныя «баевікі» — мае сябры. З усё адказнасцю сцвярджаю, гэта — найлепшыя сыны Беларусі, соль нашага народа. Гэта гонар і годнасць! Яны адукаваныя, выхаваныя, развітыя фізічна і адухоўленыя любоўю да Айчыны, — піша саліст гурту «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі ў сябе ў фэйсбуку. — Каб дапамагчы хлапцам упэўнена вытрымаць усё, патрэбна даць іхным сем’ям дагляд і абарону.

Ствараю «Службу дапамогі» — клопат пра ўсе сем’і, якія пасля арыштаў засталіся без таты/мужа. Сістэма простая — хто можа дапамагчы машынай (у краму па ежу, правоз дзяцей да паліклінікі, сям’ю да бабуль/дзядуль ці на лецішча), дзяўчаты-нянькі, вельмі патрэбны выязны педыятр, хто сантэхнік, будаўнік, радыётэхнік, кухар, праграміст/наладчык кампоў, мастак, настаўнік дашкалятаў, дзіцячы трэнер, харэограф ці музыка, хто можа ахвяраваць добрую дзіцячую вопратку, а хто наладзіць выезд на прыроду… Усе віды дапамогі (фінансавыя пытанні — асабіста з асірацелымі-пры-жывых). Усё ў ваш вольны час. А яшчэ пішыце лісты іхным сем’ям — у падтрымку.

Хто будзе ўдзельнічаць — стане маім асабістым сябрам. Усе мае фэсты і канцэрты для удзельніка СД — вольны ўваход. Мае святы на хутары, мае сябры — усё стане вашым.

Пісаць мне ў асабістую — імя, кантакт, здольнасці», — заклікае Зміцер Сасноўскі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць