Грамадства135135

Вядучы АНТ Вячаслаў Бандарэнка: «Руская мова ў Беларусі дыскрымінуецца»

Тэлевядучы Вячаслаў Бандарэнка — адзін з твараў тэлеканала АНТ. Ён разам з Вадзімам Гігіным робіць перадачу «Справа прынцыпу», а ў вольны час піша кнігі пра дзеячаў расійскай культуры.

Летась Бандарэнка меў неасцярожнасць параўнаць з памагатымі фашыстаў тых беларусаў, якія выступалі супраць помніка Неўскаму ў Віцебску.

Гэтым разам прозвішча тэлевядучага з'явілася на адным прарасійскім сайце, які, імаверна, робіць Кірыл Авер'янаў-Мінскі, якому забаронены ўезд у Беларусь.

Кантэнт таго сайта строга прапагандысцкі. Як прыклад, у адным з матэрыялаў сцвярджаецца, што жаданне крычаць «Жыве Беларусь» пад бела-чырвона-белым сцягам выдае «схільнасць чалавека да педэрастыі».

Дадайце сюды псеўдагістарычныя артыкулы — прыкладна ў духу заблакаванага ў Беларусі «Спутніка і погрома».

Дык што ж на гэты сайт піша Бандарэнка? 

Ён задаецца пытаннем, чаму «Малако» большае за «Молоко». 

Вось вытрымка: 

«Аб'явы прыпынкаў у транспарце, вулічныя шыльды ў Мінску, назвы населеных пунктаў на дарожных знаках у краіне робяцца толькі на беларускай. Некаторыя указальнікі да турыстычных аб'ектаў выконваюцца на беларускай і англійскай. Калі ж руская і выкарыстоўваецца, то назва вуліцы/аб'екта набіраецца буйнымі беларускімі літарамі і тут жа — дробнымі рускімі і ангельскімі. Гэтак жа аформленыя паліцы ў некаторых супермаркетах: буйное «Малако» і побач дробна «Молоко/Мilk». А гэта ж, калі ўдумацца, дыскрымінацыя. Калі ў краіне дзве раўнапраўныя дзяржаўныя мовы, то чаму буйна набрана назва толькі на адной? Пэўна, тым самым руская мова фактычна прыраўніваецца да замежнай. І чаму прыпынку ў транспарце гучаць толькі па-беларуску?.. Можна спаслацца на тое, што ўсе носьбіты рускай мовы ў Беларусі выдатна разумеюць беларускую, і гэта сапраўды так. Але калі прытрымлівацца літары закона, то атрымліваецца, што беларуская мова ставіцца на прыступку вышэй, а гэтага быць не павінна — у нашай краіне абедзве мовы абсалютна роўныя, за абразу рускай мовы можна сапраўды гэтак жа падаваць у суд, як і за абразу беларускай. І я ўпэўнены, што ў выпадку з супермаркетам выбар шрыфта быў абумоўлены зусім не загадам з міністэрства або Адміністрацыі прэзідэнта — не, гэта сімпатыі і антыпатыі кіраўніка крамы», — вядучы дзяржаўнага тэлеканала знаходзіць у Беларусі дыскрымінацыю рускай мовы, і гэта калі на роднай кожны год вучыцца ўсё менш школьнікаў. 

Таксама Бандарэнка абурыўся сёлетняй цырымоніяй уручэння прэміі «Тэлевяршыня». 

«Цягам цырымоніі вядучыя выкарыстоўвалі мову, прычым падкрэслена. І лаўрэаты на сцэне таксама прымалі правілы гульні — гаварылі па-беларуску. Толькі вядучы Ілля Коласаў — масквіч, які працуе па кантракце, па-руску падзякаваў аўдыторыі. А яго калега, якая ўзяла слова следам, заўважыла, што неўзабаве ў праграме, якую вядзе Коласаў, мовы будзе яшчэ болей. Нібы апраўдваючыся за паводзіны калегі. Выглядала гэта, мякка кажучы, дзіўнавата», — падзяліўся сваім болем Бандарэнка. 

Дарэчы, Бандарэнка з'яўляецца сябрам афіцыйнага Саюза пісьменнікаў і мае ўзнагароду ад Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне».

Каментары135

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі11

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць