Усяго патроху3737

На МТЗ змагаюцца з шортамі ды сланцамі работнікаў

На тэрыторыі МТЗ з'явілася аб'ява: «У сувязі з развіццём прамысловага турызму і наведваннем нашага прадпрыемства замежнымі дэлегацыямі на заводзе забаронена праходзіць на прадпрыемства ў шортах ды сланцах». Гэта выклікала бурнае абмеркаванне ў сацсетках. Большасць нават не паверыла ў сапраўднасць такога загада.

Аўтар фатаграфіі мяркуе што гэта розыгрыш, але гэта не так:

На прадпрыемстве нам патлумачылі з'яўленне гэтай аб'явы такім чынам: «Гэта была вусная рэкамендацыя, гэта звязана з тым, што апошнім часам у нас вельмі шмат дэлегацый і турыстаў. Яны праходзяць праз цэнтральную прахадную, як і звычайныя супрацоўнікі. І калі чалавек ідзе на працу ў шортах ды сланцах, нібыта ён толькі што з пляжу — гэта шкодзіць іміджу прадпрыемства. Мы пакуль афіцыйна нічога не забаранялі. Проста рэкамендуем людзям».

На заводзе існуе дрэс-код, ён распаўсюджваецца на кіраўніцтва завода, бухгалтэрыю, ахову. У аховы гэта фірмовая форма, у астатніх гэта звычайны дзелавы касцюм. «На канвееры рабочы таксама мае ўніформу, рабочы камбінезон. А ў чым ён даходзіць да цэха, мы паўплываць не можам. Мы проста звярнуліся да работнікаў з рэкамендацыяй», — пракаментавалі на прадпрыемстве.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць