Здароўе

Вакцынацыю супраць грыпу могуць замяніць пластырам

У ЗША паспяхова завяршыліся клінічныя выпрабаванні ўнікальнага пластыру, які выступае ў якасці альтэрнатывы традыцыйным ін'екцыям вакцыны ад грыпу, піша Hi-News. Уся хітрасць заключаецца ў тым, што ўнутраная паверхня пластыру ўтрымлівае мікраіглы, якія бязбольна пранікаюць у скуру і раствараюцца ў ёй, вызваляючы прэпарат, які ў іх змяшчаецца. З вынікамі даследаванняў каманды навукоўцаў з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі можна азнаёміцца ў свежым выпуску часопіса The Lancet.

Выгада ад выкарыстання падобнай альтэрнатывы традыцыйным прышчэпкам відавочная. Па-першае, пластыр не трэба захоўваць у халадзільніку і транспартаваць асаблівым чынам. Па-другое, няма патрэбы ва ўнутрыцяглічных ін'екцыях у сценах медыцынскай установы. Па-трэцяе, гэта не так балюча, як укол.

Кошт вакцынацыі з дапамогай такога пластыру значна ніжэйшы, а прастата і даступнасць працэдуры — павышаецца.

Выпрабаванні пластыру на лабараторных жывёлах пачаліся некалькі гадоў таму. У 2015 годзе навукоўцы прыступілі да першых клінічных выпрабаванняў на людзях. У іх прынялі ўдзел 100 добраахвотнікаў ад 18 да 49 гадоў, якія не прышчапляліся ад грыпу перад папярэднім эпідэмічным сезонам.

Паддоследных разбілі на чатыры падгрупы. Удзельнікам першай пластыр наклейваў медыцынскі супрацоўнік. У другой групе людзі наклейвалі пластыр самастойна. Трэцяй групе дасталіся пластыры з плацэба, а ў чацвёртай вакцыну ставілі традыцыйным спосабам, пры дапамозе ўнутрыцяглічных ін'екцый.

Вынікі выпрабаванняў паказалі, што пластыр бяспечны і эфектыўны ў плане дастаўкі вакцыны ў арганізм. Ніякіх пабочных эфектаў выяўлена не было. Хіба што лёгкі кароткачасовы дыскамфорт у месцы налепвання, але ён вельмі хутка праходзіў. Тытр антыцелаў на 28-ы дзень пасля вакцынацыі быў прыкладна аднолькавы ў груп паддоследных з пластырамі і ін'екцыяй.

Больш за 70% паддоследных прызналіся, што ў будучыні аддалі перавагу б менавіта новаму спосабу вакцынацыі пры дапамозе пластыру.

Навукоўцы вырашылі не спыняцца на дасягнутым і цяпер распрацоўваюць пластыры, якія змогуць замяніць вакцынацыю супраць адзёру, краснухі і поліяміеліту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць