Андрусь Храпавіцкі. Запалкі, цыгарэты ды імбрычак
...выдыхаеш мінск, зацягваесься менскам \ у квадраце ўласна створанага кола. \ па коле ўсё…… калі не пад колы. \ табе херова, а мінску сьмешна...
зь белым дымам водзіш карагоды.
калі ты здань, то пахнеш серай.
калі ты песьня, то свабоды.
калі жывеш, то толькі ў плэеры.
выдыхаеш мінск, зацягваесься менскам
у квадраце ўласна створанага кола.
па коле ўсё…… калі не пад колы.
табе херова, а мінску сьмешна.
грэеш рукі паміж батарэяў, паліш,
п’еш піва, сьпіш, прачынаесься,
мыеш твар, трасесься ў трамваі,
ідзеш на барыкады, змагаесься,
вучысься, ходзіш на пары, кахаеш,
пляны складаеш, бы ікс ды ігрэк,
і носіш іх з сабой пад пахай,
чакаючы, пакуль заварыцца ў імбрыку.
* * *
Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.
-
Шпіёнскі трылер пра Рамана Пратасевіча забаранілі ў Беларусі
-
Выйшаў новы том «Даследаванняў і матэрыялаў» Міколы Хаўстовіча
-
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары