Улада

Генпракурор наводзіць парадак на могілках

Ён прапануе ўвесьці працэдуру разгляду заяваў аб замене выдзеленых зямельных участкаў для пахаваньня і падпахаваньня, каб не было месца хабару.

Істотныя недахопы выяўленыя ў ходзе праверкі Генеральнай пракуратурай Беларусі выканання заканадаўства па пытаннях арганізацыі дзейнасці, звязанай з пахваннем памерлых, ва УП «Спецкамбінат КБА» Мінска, а таксама па выніках аналізу прыгавораў судоў у адносінах да работнікаў спецкамбіната і могілак.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Генпракуратуры, аналіз нормаў дзейнага заканадаўства ў галіне пахавальнай справы сведчыць аб адсутнасці нарматыўных прававых актаў, што вызначаюць парадак заняцця зямельных участкаў для пахавання, разбівання яго на сектары. Не вызначаная працэдура разгляду заяў грамадзян аб замене выдзеленых зямельных участкаў для пахавання, падпахавання і пахавання ў магілу, што ўжо ёсць.

У апошнія гады сталі частымі выпадкі атрымання работнікамі спецкамбінатаў, могілак хабару і прыняцця незаконных узнагароджанняў пры аказанні пахавальных паслуг. Такія факты ўстаноўленыя ў Першамайскім раёне Віцебска, Рэчыцы (Гомельская вобласць), Цэнтральным раёне Мінска. Па гэтых фактах распачаты крымінальныя справы.

Ва ўсіх выпадках работнікі дзяржаўных арганізацый — дазорцы, загадчыкі могілак, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, атрымлівалі (а іншым разам і вымагалі) ад грамадзян грашовыя сродкі за адвядзенне месца для пахавання, спрыяльнае вырашэнне пытання аб выдзяленні дадатковага ўчастка для пахавання на могілках, у тым ліку закрытых.

У мэтах абароны правоў грамадзян, адказных за правядзенне пахаванняў, генпракурор Рыгор Васілевіч унёс прадстаўленне ў абласныя выканкамы і Мінскі гарвыканкам аб ліквідацыі прычын і ўмоў, што спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў у галіне пахавальнай справы. У ім прапанавана прыняць нарматыўныя акты (рашэнні, загады, інструкцыі) па пытаннях арганізацыі дзейнасці, звязанай з пахаваннем. У згаданых дакументах, паводле меркавання пракуратуры, неабходна дакладна ўстанавіць парадак адводу і рэзервавання зямельных участкаў для пахавання на тэрыторыі могілак, перапахавання, вядзення ўліку пахаванняў, вызначыць працэдуру разбіўкі ўчасткаў для пахавання, падставы і парадак іх замены і асобаў, адказных за выкананне ўстаноўленага парадку пахавання. Устанавіць парадак разгляду заяў грамадзян аб падпахаванні (пахаванні ў магілы, што ўжо існуюць).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць