
У Беларусі 24 ліпеня чакаюцца залевы і навальніцы са шквалістым ветрам, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, у асобных раёнах - моцныя залевы, магчымы град. Вецер 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.
Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў цяпла. Днём будзе ад 20 да 26 градусаў вышэй за нуль, па поўдні - да плюс 29 градусаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары