Грамадства1919

Дактары — пра сярэдні заробак у 1000 рублёў: «Працую без абеду і адпачынку, але не бачу такой сумы»

Урад абяцае падняць заробкі бюджэтнікам да канца года да 800 рублёў. Пры гэтым дактары, прафесары і выкладчыкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у чэрвені ў сярэднім атрымлівалі больш за 1000 рублёў. Пасля выхаду тэксту з інфармацыяй аб сярэдніх заробках дактароў у Tut.by сталі звяртацца медыкі, якія цікавіліся, «каму са спецыялістаў плацяць такія сумы, бо мы не бачым такіх грошай».

- Я працую доктарам у паліклініцы ў Мінску. У нас на 9 участкаў 4—5 дактароў, прычым на 2-х участках няма і медсясцёр, - напісала ў рэдакцыю чытачка. - У мяне пытанне да агучаных афіцыйных заробках медыкаў і настаўнікаў. Шмат хто з медыкаў летам працуюць за 2-3 супрацоўнікаў кожны, а настаўнікі летам, мабыць, застаюцца на адну стаўку (што і адбілася ў разлікоўцы).

Яшчэ адзін медык — Марына (імя зменена па просьбе чытачкі) - працуе доктарам выязной брыгады хуткай дапамогі ў адным з абласным цэнтраў. Стаж працы — год.

- Зарплата ў дактароў больш за 1000 рублёў - гэта занадта шмат, асабліва калі на адну стаўку. Я не ведаю, хто з спецыялістаў можа яе атрымліваць, — адзначае Марына. — Некаторыя могуць працаваць на 1,5 стаўкі, да прыкладу, фельчары, бо ў іх заробак яшчэ ніжэй. Калі на стаўку працаваць, то каля 350 рублёў атрымліваецца. Таму спецыялісты вымушаныя браць дадатковую працу. Мне цяпер можна ўзяць дадатковыя гадзіны, але гэта цяжка, таму я гэтага не раблю. У нас пастаянныя раз'езды, ноччу рэдка можна паспаць.

У агучаныя прагнозы ўрада, што да канца года атрымаецца выйсці на сярэднюю зарплату ў бюджэтнікаў у 800 рублёў, Марыне слаба верыцца.

- Зараз атрымліваю каля 650 рублёў, тры месяцы таму - каля 600 рублёў. Гэта з прэміямі і даплатамі, у тым ліку і за шкоднасць, - кажа Марына. - Калегі, у якіх вышэй катэгорыя, атрымліваюць больш. Некаторыя з іх зарабляюць і 800 рублёў. Але гэта не шмат хто. Я працую 24 гадзіны, затым трое сутак выхадных. Праца няпростая, не для дзяўчыны. Працую без сну і адпачынку, але не атрымліваю 1000 рублёў.

Марына плануе перавучыцца, каб «змяніць род дзейнасці, хоць зарплата, хутчэй за ўсё, зменшыцца, прыйдзецца браць дадатковую стаўку».

Пры гэтым кіраўніцтва, па яе словах, можа пазбавіць прэміі за прамашкі ў працы.

- За недахопы могуць зняць прэмію - ад 20% да поўнага пазбаўлення. Могуць пазбавіць, напрыклад, за няправільна запоўненую дакументацыю, - рэзюмуе Марына.

Сёння ў агульнарэспубліканскім банку вакансій значыцца больш 2300 прапаноў для дактароў. Пры гэтым заробак больш за 1000 рублёў прапануюць толькі 28-мі спецыялістам.

Да прыкладу, «Мінскрамбуд» шукаў тэрапеўта 1-й ці вышэйшай катэгорыі ў аздараўленчы комплекс «Спадарожнік», спецыялісту абяцалі плаціць ад 1000 рублёў. Футбольны клуб «Шахцёр» таксама меў патрэбу ў доктары, спецыялісту гатовыя былі плаціць ад 1200 рублёў. У 5-я гарадскую клінічную бальніцу ў Мінску патрэбен быў анестэзіёлаг-рэаніматолаг на 1265 рублёў у месяц.

Тым часам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, выступаючы 20 жніўня на тэлеканале «Беларусь 1», спыніўся на пытанні зарплаты бюджэтнікаў, адзначыўшы, што яна павінна быць годнай, і ўрад прыкладае ўсе сілы, каб яе падняць з чэрвеньскіх 650 рублёў у настаўніка да жаданых 800—1000 рублёў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі20

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры3

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі20

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць