Здарэнні55

Чаму абвалiлася частка глядацкіх трыбун у цырку-шапіто ў Заслаўі

У дачыненні да дырэктара цырка шапіто Sirius Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Нагадаем, гэтаму папярэднічала здарэнне, якое адбылося ў Заслаўі, дзе ў чацвер а палове восьмай вечара абвалілася частка глядацкіх трыбун у цырку шапіто Sirius. Пацярпелі шэсць чалавек: двое дзяцей і чацвёра дарослых, сярод якіх была цяжарная жанчына. Ва ўсіх зафіксаваны траўмы рознай ступені цяжкасці — удары і пераломы. 

Мясцовыя жыхары абыходзяць прыезджы цырк бокам

Анастасія Швайбовіч, афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, аднаўляе карціну здарэння:

— Паведамленне пра інцыдэнт паступіла нам у 19.33. Выратавальнікі былі на месцы ўжо праз тры хвіліны, але наша дапамога не спатрэбілася. Супрацоўнікі МНС толькі даставілі пацярпелых да машын хуткай дапамогі — некаторым спатрэбіліся насілкі.

Пасля агляду медыкаў 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі. У бальніцы застаюцца будучая мама і 62-гадовая жанчына — пенсіянерку плануюць выпісаць на наступным тыдні. Але карэспандэнт «Р», якая выехала на месца здарэння, даведалася, што пацярпелых значна больш — не ўсе адразу звярнуліся па дапамогу. Людміла Баталевіч з іх ліку: праз суткі пасля інцыдэнту яна збіраецца да ўрача і з жахам успамінае свой паход у цырк:

— На прадстаўленне пайшлі амаль усёй сям’ёй. Мне з пяцігадовым унукам Уладзікам дасталіся недарагія білеты — 7-ы рад, па 19 рублёў з кожнага. А сын з дзіцёнкам паспелі купіць VIP-месцы. Зайшлі ў цырк і адразу здзівіліся. За 25 рублёў саджалі на звычайныя пластмасавыя крэслы каля сцэны. Мне з унукам трэба было падняцца вышэй, але гэта было складана з-за вельмі вузкага прахода паміж трыбунамі. Нам прапанавалi сесці на непрыгожыя неадшліфаваныя дошкі. Тыя выглядалі быццам толькі з піларамы. І наогул, уся канструкцыя трыбуны падалася нам вельмі дзіўнай і няякаснай.

Трыбуны паваліліся, калі гледачы рассаджваліся. Відавочца ўзгадвае — у той момант здавалася, што зямля проста сыходзіць з-пад ног:

— Памятаю, крыкнула: «Мы што, едзем?!» Частка трыбуны ў адзін момант павалілася як картачны домік. З усіх бакоў галасілі дзеці. Перад вачыма яшчэ стаіць, як горка плакала дзяўчынка гадоў пяці. Вельмі спалохалася за бабулю, у яе нешта з пазваночнікам здарылася.

Людміла Баталевіч тады не думала пра сябе: галоўнае, каб родныя былі жывыя. На шчасце, з сынам усё добра, а вось дзеткі да гэтага часу не могуць прыйсці ў сябе — увесь час плачуць. Сама жанчына, калі эмоцыі крыху сціхлі, адчувае моцны боль у спіне і назе.

У той дзень было запланавана ўжо другое выступленне прыезджага цырка ў Заслаўі, на яго вельмі хацела патрапіць і Вікторыя Азарава. Маладая мама з двухгадовай дачкой крыху спазняліся. Калі ўсё адбылося, яны стаялі ля касы. Думалі купляць білеты:

— Ба-бах! Пачула гэта і вельмі спалохалася. Уваход у цырк быў невялікі. Разглядзець, што адбываецца ўнутры, з вуліцы было складана. Але ўжо праз момант выбеглі супрацоўнікі цырка, паднялі тэнт, каб пашырыць праём.

Вікторыя баялася апынуцца ў цэнтры цісканіны. Добра, што гэтага не адбылося — людзей унутры памяшкання было яшчэ няшмат.

Праз суткі пасля інцыдэнту каля шатра ў цэнтры Заслаўя нешматлюдна і ціха. Мясцовыя жыхары абыходзяць прыезджы цырк бокам, а на месцы працуе следча-аператыўная група ў складзе супрацоўнікаў Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Здарэнне каментуе Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці:

— Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара цырка шапіто Sirius, які не забяспечыў належнае аказанне паслуг у выглядзе канцэртнай дзейнасці. Вядуцца допыты сведак, відавочцаў, пацярпелых, а таксама работнікаў цырка і службовых асоб. Следства запатрабавала ўсю неабходную дакументацыю па вырабе і эксплуатацыі цыркавога абсталявання, трыбун для гледачоў, а таксама дакументацыю, якая рэгламентуе тэхніку бяспекі пры такім родзе дзейнасці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я1

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць