У Барселоне працуе першы ў свеце бардэль з робатамі-прастытуткамі ФОТА
У лютым гэтага года у Барселоне адкрыўся першы публічны дом, у якім кліентаў абслугоўваюць робаты-прастытуткі. У далейшым кампанія плануе пашырыць сваю дзейнасць па ўсім свеце, паведамляе The Sun.

Публічны дом знаходзіцца ля папулярных турыстычных месцаў. Тут госці могуць задаволіць самыя незвычайныя сэксуальныя фантазіі з дапамогай жанчын-робатаў. Некаторыя з наведвальнікаў кажуць, што з цяжкасцю могуць адрозніць, хто перад імі: механічная лялька ці сапраўдная жанчына.
Кампанія будуе амбіцыйныя планы па распаўсюджванні сваёй франшызы, а гэта значыць, што падобныя бардэлі хутка могуць з'явіцца і ў іншых буйных гарадах.
«Мы ўжо вядзем перамовы з некаторымі зацікаўленымі інвестарамі, але пакуль што не заключалі ніякіх пагадненняў», — паведаміў прадстаўнік Lumidolls.

На сайце бардэля паведамляецца, што ўсе робаты старанна дэзынфікуюцца антыбактэрыяльным мылам пасля кожнага прымянення. Тым не менш гасцям усё ж рэкамендуюць карыстацца прэзерватывамі. А яшчэ наведвальнікі могуць выбраць адзенне для лялькі на свой густ і паглядзець разам з ёй порна.
Гіперрэалістычныя робаты Lumidolls зробленыя з тэрмапластычнага эластамеру — матэрыялу, які валодае асаблівай мяккасцю, з-за чаго іх «скура» па адчуванні вельмі нагадвае сапраўдную чалавечую.
Cэкс-лялькі можна набыць і для хатняга карыстання. Кошт аднаго робата — каля дзвюх тысяч даляраў.

-
Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве
-
Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне
-
Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары