Новы этап праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» аб'яднае літаратуру і сацсеткі
Новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» стартаваў 11 кастрычніка, паведамляецца на сайце аператара.
Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Цяпер «Чытаем па-беларуску з velcom» запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8 класаў з усёй Беларусі. Арганізатары хочуць адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
Вучням прапануюць запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба выкласці яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (Укантакце, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама адправіць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу — [email protected]. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.
Падрабязнасці можна даведацца на сайце velcom.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары