Свет3131

Гутарка Дудзя з Сабчак. ВІДЭА набрала 1,8 мільёна праглядаў за суткі

Дудзь — папулярны расійскі блогер. Увогуле, расійскія відэаблогеры — гэта феномен апошняга года. А «вДудь» стаў надзвычай папулярны. Сярод іншага, ён пакідае ў сваіх інтэрв'ю мат і сам мацюкаецца. Ён увогуле бярэ інтэрв'ю ў даволі хамскім стылі.

Ягоная гутарка з Ксеніяй Сабчак сабрала ў ЮТубе 1,8 млн праглядаў за суткі, 30 тысяч каментаў. У 150-мільённай Расіі гэта не мала.

Рашэнне Ксеніі Сабчак балатавацца ў прэзідэнты Расіі працягвае інтрыгаваць. Як паведамляюць расійскія СМІ, яна прыняла такое рашэнне пасля кансультацый з Адміністрацыяй прэзідэнта і асабіста Пуціным. Тыя зацікаўленыя ў нейтралізацыі Аляксея Навальнага — антыкарупцыйнага блогера і рэзкага крытыка існуючай сісітэмы. Ліберальныя колы падзеленыя ў ацэнках кроку Сабчак. Адны крытыкуюць «гэтую клаўнаду», паўтор «варыянта з Прохаравым». Другія лічаць, што такая «бяспечная альтэрнатыва» найлепшая для «мірнага выказвання пратэсту».

Сабчак — дачка колішняга мэра Пецярбурга Анатоля Сабчака, па пратэкцыі якога Пуцін трапіў ва ўладу.

Яна мультымільянерка — зарабляе як тэлевядоўца і вядоўца карпаратываў. Ад 2011 года яна далучылася да расійскай апазіцыі і ўдзельнічала ў маніфестацыях пратэсту. Многія расійскія аналітыкі лічаць, што такі эпатажны персанаж не здольны здабыць палітычную папулярнасць.

Гутарка «вДудь» з Сабчак доўжыцца паўтары гадзіны, але «трымае». «Сабчак па факце перавяла пытанні на вядучага і размазала яго. Напэўна, гэта першы правал за ўсю гісторыю праекта вДудь», — мяркуе беларуская журналістка Адар'я Гуштын.

Чытайце таксама:

«Хросніца» Пуціна, твар «Дома-2» — пяць фактаў пра Ксенію Сабчак

Каментары31

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць