Улада2828

Шуневіч адмовіўся гаварыць пра магчымае прызначэнне міністрам абароны, але асудзіў дзедаўшчыну

25 кастрычніка міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у палаце прадстаўнікоў прэзентаваў змены ў закон аб масавых мерапрыемствах.

Распавядаючы журналістам пра папраўкі ў закон, кіраўнік МУС зазначыў: «Калі чалавек захоча правесці масавую акцыю, то ў дазволеным месцы ён зможа правесці гэта без дазволу ўладаў. Калі ў недазволеным месцы — трэба будзе дазвол мясцовых уладаў».

Гэта азначае, што для правядзення мерапрыемстваў у месцах кшталту парка Дружбы Народаў у Мінску дазволу больш не будзе трэба. Варта адзначыць, што гэта непрэстыжныя месцы наводшыбе.

«Надыходзіць жастачайшая лібералізацыя», — пажартаваў Шуневіч.

Выступаючы перад дэпутатамі, міністр Шуневіч дадаў, што арганізатарамі масавых акцый не змогуць быць людзі з непагашанымі судзімасцямі. Таксама пастрожыцца адказнасць грамадскіх арганізацый і палітычных партый за парушэнне правілаў правядзення масавых акцый. Будзе забаронена рэкламаваць акцыю да таго, як яе дазволілі — гэты пункт закране ў тым ліку СМІ і блогераў. Дазволеныя месцы правядзенння масавых мерапрыемстваў вызначаць мясцовыя ўлады.

Міністр Шуневіч таксама выказаўся пра некаторыя гучныя справы апошняга часу.

У прыватнасці, каментуючы ДТЗ на вуліцы Кальварыйскай у Мінску 7 кастрычніка, калі п'яны дырэктар фітнэс-цэнтра «Нардзін», грамадзянін Расіі Вячаслаў Карнеявец за рулём BMW пратараніў таксі. Кіроўца таксі апынуўся з цяжкімі траўмамі ў бальніцы, стан яго цяжкі.

«Вядзецца праверка дзеянняў інспектара, які адпусціў п’янага грамадзяніна. Калі праверка пакажа, што ён парушыў інструкцыю, то будзе пакараны», — запэўніў Шуневіч.

Задалі міністру пытанне і пра Улада Казакевіча, асуджанага за напад з бензапілой у ГЦ «Еўропа», які роўна праз год напаў з нажом на кантралёра ў калоніі.

«Ён цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Вядзецца праверка. Ён арыштаваны, чакаем суда», — зазначыў міністр.

Закранаючы абставіны затрымання ўкраінца Паўла Грыба, міністр зазначыў, што высвятляюцца ўсе абставіны знаходжання на тэрыторыі Беларусі і ад'езду з яе. «Казаць пра тое, што Грыб быў незаконна вывезены, яшчэ рана. Вывучаюцца ўсе абставіны», — дадаў Шуневіч.

Ігар Шуневіч адмовіўся каментаваць чуткі аб магчымым прызначэнні яго міністрам абароны замест Раўкова. Затое ён выказаўся пра выпадкі дзедаўшчыну ў войску.

«Я тры гады праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце і ведаю, што парадак у вайсковых частках забяспечваюць не толькі старшыя, але і малодшыя камандзіры. У пытаннях дзедаўшчыны усё залежыць ад іх. Часам патрабуецца жорсткае падпарадкаванне, але размеркаванне абавязкаў павінна быць справядлівым. Прыніжэнне, псіхалагічны і фізічны ціск на маладога байца — ганьба для ўсіх», — сказаў Шуневіч.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць