Адхілены ад улады кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пудждэмон заявіў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, што не мае намеру прасіць палітычнага прытулку ў бельгійскіх уладаў і хоча вярнуцца ў Каталонію, калі Мадрыд дасць яму нейкія «гарантыі», піша Бі-бі-сі.
Па словах былога лідара Каталоніі, ў іспанскага суда няма падстаў для завядзення справы аб спробе перавароту супраць яго і яго міністраў, а пагрозы ў іх адрас кажуць пра агрэсію Мадрыда.
«Калі ўлады Іспаніі хочуць працягваць выконваць свой план з дапамогай гвалту, гэта іх рашэнне», — сказаў Пудждэмон.
Паводле яго слоў, ён гатовы прызнаць вынікі выбараў у Каталоніі, якія Мадрыд прызначыў на 21 снежня.
Экс-кіраўнік рэгіёну таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў супакоіцца і паспрабаваць пазбегнуць канфрантацыі з Мадрыдам. «Мы не можам пабудаваць рэспубліку на гвалце», — сказаў ён.
-
«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа
-
У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую
-
У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы

Каментары