NASA паказала, як будзе выглядаць і з чаго будзе складацца марсаход пятага пакалення
Новы марсаход пятага пакалення Mars 2020 прызначаны, ў першую чаргу, для пошуку прыкметаў існавання жыцця ў той ці іншай яе форме на паверхні Чырвонае планеты. Амерыканскае касмічнае агенцтва паказала, як будзе выглядаць касмічны апарат, які адправіцца ў свой далёкі шлях у 2020 годзе.

Mars 2020 вонкава вельмі падобны да свайго папярэдніка Curiosity, але будзе больш аўтаномны, мець колы іншай канструкцыі, абсталяванне для свідравання і руку-маніпулятар для захопу ўзораў пароды.
Сярод прыбораў, якімі будзе абсталяваны марсаход, — спектрометр, разлічаны на аналіз аб'ектаў, якія не перавышаюць памерам драбінку солі, лазер ультрафіялетавага дыяпазону, здольны рэгістраваць наяўнасць атамаў вугляроду, а таксама першы радар NASA, які можа вызначаць размяшчэнне слаёў скальнай пароды, лёду і вады на глыбіні да 10 метраў пад паверхняй Марса.

NASA плануе апрабаваць на планеце новую сістэму навігацыі, якая падчас спуску пасадачнага модуля закліканая параўноўваць малюнак паверхні планеты з загружанымі ў памяць геаграфічнымі картамі, вызначаць аптымальную кропку для пасадкі і карэктаваць курс пры неабходнасці.

-
Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта
-
Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»
-
У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу
Каментары