На мінулых выхадных ажаніўся дырэктар «Арт Сядзібы» 26-гадовы Алесь Снег. Ягонай абранніцай стала Дар’я Кайко, яна працуе юрысткай. Разам маладыя ўжо больш за чатыры гады.

Злева направа: Мікіта Найдзёнаў (вядучы), Даша Кайко і Алесь Снег.
Алесь Снег на «Арт Сядзібе» ад моманту яе адкрыцця — з 2011 года. Доўгі час быў валанцёрам, менеджарам культурных праектаў. У верасні сёлета Снег узначаліў «Арт Сядзібу», пасля таго, як Павел Белавус вырашыў сканцэнтравацца на праекце Symbal.by.
Дар’я паходзіць з вёскі Занарач, што на беразе Нарачы. Менавіта ў тых мясцінах і праходзіла вяселле. Сам Алесь родам з Бабруйска, ён піша вершы і спявае ў гурце «Бачу ўпершыню».
Вядучым на вяселлі быў шоумэн, паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары