Улада

Тэлевізары і іншыя халадзільнікі

Зварот Лукашэнкі да парлямэнту быў нязвыкла кароткі й сухі. А.Лукашэнка паабяцаў эканамічную лібэралізацыю пры захаваньні аўтарытарнага кіраваньня.

Яшчэ адзін славянскі этнас вырастае ў нацыю. У нядзелю 55,5% чарнагорцаў прагаласавалі на рэфэрэндуме за незалежнасьць. Сымбалі Чарнагорыі — чырвоны сьцяг і дзьвюхгаловы арол. Праблема Чарнагорыі — непрыманьне незалежнасьці вялікай часткай насельніцтва.

Кіраўнік Беларусі прамаўляў хрыплавата і раз-пораз адкашліваўся.

Вывесьці ў лік высокаразьвітых

Найперш А.Лукашэнка ўдакладніў свой перадвыбарны лёзунг: ня толькі дзяржава для народу, а і чалавек — для сваёй айчыны. Чалавек абавязаны працаваць аддана. Пасьля чаго А.Лукашэнка літаральна паўтарыў словы А.Мілінкевіча з тэлевыступу, паставіўшы задачу «вывесьці нашу краіну ў лік высокаразьвітых эўрапейскіх дзяржаваў». Ён падкрэсьліў, што ў сакавіку беларусы «галасавалі за незалежнасьць» і пачаў свой зварот не з эканамічнае часткі, як летась, а з пытаньняў разьвіцьця палітычнае сыстэмы і грамадзянскае супольнасьці.

Партыя ні так, ні не

Кампартыя, «на жаль, ужо не існуе» і безь яе цяжка, канстатаваў ён, маючы на ўвазе КПБ-КПСС. Але перадумоваў для стварэньня новай партыі ўлады ён ня бачыць. «Партыя павінна запачаткоўвацца зьнізу, а ня зьверху, — і камэра паказала, як размашыста ківае дэпутат Касьцян. — Адбываецца гэта ў пераломныя моманты. Лічу яе стварэньне немэтазгодным. Але калі нехта палічыць патрэбным ствараць, мы падтрымаем», — двухсэнсоўна скончыў А.Лукашэнка. Сам ягоны тон паказваў, што ініцыятывы зьнізу ён ухваляе.

Кітайская пагроза

Папулісцкая рыторыка захавалася. «Мы павінны сплаціць народу доўг» — казаў ён трохі стомлена, і выразныя мяшкі пад вачыма зьвярталі на сябе ўвагу аўдыторыі. У парадку сплачваньня доўгу А.Лукашэнка многа і нават шмат расказаў пра эканамічную лібэралізацыю, нібы на двары зноў 2002 год. Падатковую сыстэму спрасьціць! — казаў ён. Для прадпрымальніцкіх структураў стварыць больш спрыльныя ўмовы! Свабоду прадпрыемствам! — проста так і казаў ён. «Гэтую балбатню трэба скончыць з тэлевізарамі і іншымі халадзільнікамі, — строга загадаў ён. — «Віцязі» й «Гарызонты», з новага году да мяне па субсыдыі болей не прыходзьце!»

Як вынікала, сродкі для вяртаньня доўгу будуць акумуляваныя шляхам зьмяншэньня датацый прадпрыемствам-гігантам і пераходу на больш адрасныя субвэнцыі.

Складаная сытуацыя ў сьвеце

«Сытуацыя ў сьвеце складаная, — пачулі мы знаёмае зь дзяцінства. — Зьявіліся новыя цэнтры сілы, на ногі ўстае Расея. Сьвет абвастрае свае супярэчнасьці». Па меры разьвіцьця імпэрыялізму, дадаў бы Суслаў. «Калі будзе працягвацца рост цэнаў на сыравіну, можа абваліцца сусьветная эканоміка і фінансавая сыстэма», — засьцярог дэпутатаў ад трыманьня грошай на замежных рахунках беларускі лідэр.

«Інтэграцыя ў сусьветную эканоміку ёсьць сёньня прыярытэтам Беларусі», — сказаў ён. А як жа інтэграцыя зь вялікім братнім народам?

Як толькі А.Лукашэнка скончыў сваю прамову, тэлевізары і іншыя халадзільнікі ўмомант спынілі трансьляцыю, не дачакаўшы нават канца аплядысмэнтаў. Чаму такая сьпешка? — падумалася.

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус расказаў, як за шэсць гадоў аб’ехаў усе гарады краіны

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам7

Прэзідэнт Польшчы ўручыў Андрэю Пачобуту найвышэйшую ўзнагароду краіны5

Расіяніна з Мачулішчаў, які працаваў электрыкам, адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах4

Марка Рубіа на наступным тыдні паедзе ў Рым і Ватыкан выпраўляць адносіны2

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

«З беларусамі ў аргенцінцаў шмат супольнага». Беларус расказаў, як яму жывецца ў далёкай Аргенціне

У Літве сышоў з рэек грузавы цягнік з хімікатамі. Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні6

Маршрут выхаднога дня на захад ад Мінска: дух барока, унікальныя мазаікі і скрыжаванне рэлігій

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца4

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць