Грамадства3838

Праваабаронца Стэфановіч пра справу «рэгнумаўцаў»: «Мова варажнечы ёсць, але саджаць у турму за такое не варта»

Праваабаронец-вясновец Валянцін Стэфановіч прысутнічаў на першым дні на працэсе над публіцыстамі Юрыем Паўлаўцом, Дзмітрыем Алімкіным і Сяргеем Шыптэнкам. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад убачанага.

«Мова варажнечы там прысутнічае. Асабліва ў Алімкіна. Я б не сказаў, што гэта распальванне варожасці. А вось па Паўлаўцу і Шыптэнку — там шмат гістарычных фактаў, якія можна ацэньваць па-рознаму. За гэта ж у турму не саджаюць. Прыпісваюць беларускіх дзеячоў польскай культуры — ну хай прыпісваюць. А яшчэ мяне павесялілі «амерыканскі свет» і «нямецкі свет», толькі я так і не зразумеў, як яны да іх варажнечу распальвалі.

Калі карыстацца класіфікацыяй «Артыкль 19», то яны разглядаюць тры тыпы мовы варожасці: 1. Жорсткая, якая мусіць быць крыміналізаваная, калі там ёсць канкрэтныя заклікі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да пэўнай групы; 2. Сярэдняя, за яе можа быць вынесенае папярэджанне; 3. Мова варажнечы, якая абараняецца свабодай выказвання меркаванняў, за якую нельга прыцягваць да адказнасці.

Усе іхнія развагі адносна беларускай нацыі: ёсць яна, ці няма яе. Вось Пальчыс некалі тое самае пісаў пра расійскую, ці існуе яна, калі рабіў аналіз фармавання рускай нацыі. І ён прыходзіў да высновы, што яе няма. І што? За гэта ў турму саджаць? Не!

На слых мне рэзанула, што Алімкін апісваў беларускамоўную групу як прыкмету непаўнавартнаснасці. Маўляў, яна мае нізкі сацыяльны статус.

Што тычыцца «недадзяржавы», то абразіць дзяржаву нельга. Калі б ён напісаў, што беларусы «недалюдзі», тады б гэта быў класічны выпадак мовы варожасці, які цягне за сабой адказнасць. Ну разважае ён так, хай разважае. Найлепшым адказам тут было б умацаванне незалежнасці Беларусі».

Апытанка

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць